Плашча́к 1, плошча́к ’абцясаная бэлька ў сцяне’ (Тарн.; астрав., лях., Сл. ПЗБ), ’брус’ (івац., Нар. сл.), ’бервяно з плоскімі бакамі’ (Жд. 1), ’палова распілаванага ўздоўж бервяна’ (кобр., Нар. лекс.; Сцяшк. Сл.), ’ашлагі — суцэльнае бервяно над сточанымі’ (іўеў., ЛА, 4), ’грунтвага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’бервяно ў зруба калодзежа’ (П. С.). Лексема запазычана з польск. płaszczak ’абчасанае з 4 альбо з 2 бакоў бервяно’ < płaski < (паводле Банькоўскага (2, 617)) *plaz‑ьskъ < *plaza — плаз (гл.). Некаторыя са значэнняў бел. лексемы ўзніклі пры ад’ідэацыі пла́шка, пла́ха (гл.).
Плашча́к 2 (плошьчя́к) ’паром з бартамі і шпангоўтамі (як лодка)’ (Маслен.). Відаць, да плоскі (гл.).
Плашчак 3 ’сорт ячменю’ (Сцяшк. Сл.), ’сорт бобу’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да пло́скі, пла́скі (гл.). Названа з-за плоскага коласа ячменю, плоскага зярняці бобу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
płaz
м.
1. ~u — гад; паўзун;
2. ~u — плаз;
uderzyć kogo ~em — ударыць каго плазам;
3. перан. гадзіна;
puścić co ~em перан. пакінуць што бяскарным, дараваць што;
to ci nie ujdzie ~em! — гэта табе проста так не пройдзе!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)