пе́шачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пешкі (у 1 знач.). Пешачная атака. Пешачны дэбют.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пешахо́ддзюпешкі, пешаходам’ (Бяльк.). Утворана з рус. пешеход ’хто ходзіць пешшу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́зарыць, ‑рыць; зак.

Стаць ясным, зорным (пра неба). [Нічыпар:] — Бачыце, як неба вызарыла. У такую ноч і пешкі прайсціся хораша... Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́хматы, -мат.

1. Гульня белымі і чорнымі фігурамі і пешкамі на дошцы ў 64 клеткі, якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца аб’явіць мат¹ каралю саперніка, а таксама адпаведны від спорту.

Гуляць у ш.

Першынство свету па шахматах.

2. Фігуры і пешкі для такой гульні.

Дарожныя ш.

|| прым. ша́хматны, -ая, -ае.

Ш. гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

on foot

а) пе́шкі, пе́ша, пехато́й, пехато́ю

б) у дзе́яньні, у ста́дыі падрыхто́ўкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПЕ́ШКА ((Peszka) Юзаф) (19.2.1767, г. Кракаў, Польшча — 4.9.1831),

польскі жывапісец; прадстаўнік класіцызму. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Расіі. Вучыўся ў Д.​Эстрэйхера ў Кракаве і з 1786 у Ф.Смуглевіча ў Варшаве. Магістр прыгожых мастацтваў (пасля 1810). У 1793—1812 жыў у Гродне, Мінску, Вільні, Маскве, Пецярбургу; часта наведваў Магілёў, Віцебск, Нясвіж, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на і в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. З 1812 у Кракаве, з 1815 праф. жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў. Удзельнічаў у афармленні Міхайлаўскага палаца ў Пецярбургу (каля 1800—07). Аўтар алегарычных і гіст. кампазіцый: «Пастрыжэнне Мечыслава I», «Устанаўленне пагранічных слупоў Мечыславам I», «Баляслаў Крывавусты нападае на памораў», «Смерць Баляслава Крывавустага», «Арыстыд піша сам сабе загад на выгнанне», «Перамога Сабескага пад Венай», «Хрыстос перад Пілатам», «Называнне Кракава вольным горадам», «Напалеон на кані». Пісаў партрэты (А.​Чартарыйскага, К.​Сапегі, С.​Солтана, І.​Закрэўскага, сям’і Манюшкаў, аўтапартрэт), пейзажы, у т. л. серыі відаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Навагрудка, Ліды і інш. Дакладнасць перадачы дэталяў адзення, арх. элементаў і інш. робіць творы П. каштоўнымі гіст. крыніцамі.

Літ.:

Чантурыя Ю.У. Акварэлі Іосіфа Пешкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. № 4;

Усава Н. Беларускія вандроўкі Юзафа Пешкі // Наша вера. 1999. № 1.

Ю.Пешка.

т. 12, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

afoot [əˈfʊt] adj.

1. які́ рыхту́ецца; які́ знахо́дзіцца ў ста́не падрыхто́ўкі;

There is a plan afoot. Рыхтуецца план.

2. пехато́й, пе́шшу, пе́шкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пяхо́та: на пяхо́ту ’пехатой, пешшу’ (Цых.), ’род войска’ (ТСБМ, Ласт.), пях́отай ’пешшу’ (валож., Жыв. сл.), пяхо́там ’тс’ (Жд.), пехото́м ’тс’ (ПСл), пяхто́м ’тс’ (Сцяшк. Сл.), укр. піхо́та ’пяхота’, рус. пехо́та ’тс’, польск. piechota ’хаджэнне пешкі; пешае войска’, чэш. pěchota ’пешае войска’. Прасл. дыял. *pěxota, вытворнае ад *pěxъ ’пешы’ (Фасмер, 3, 254), гл. пехата. Відаць, не можа разглядацца асобна ад славен. pehóta ’стома’, якое Бязлай (3, 21) параўноўвае з харв. дыял. pijèhati ’дыхаць, храпці’. Тады, відаць, першапачаткова гукапераймальнае, параўн. чэш. pěch ’трамбоўка’, pěchovati ’трамбаваць, піхаць’. Банькоўскі (2, 546) прапануе выводзіць з *pěxъ ’павольнае і мернае апусканне таўкача ў ступе’, што адлюстравалася ў пех ’чалавек, якога трэба папіхаць да справы’ (Нас.), чэш. pěchem ’паволі’, балг. пех ’марудны, цяжкі’ і звязана з пхаць, піхаць (гл.). Па семантычных і фармальных прыкметах цяжка выводзіць з і.-е. *pēd‑s, параўн. і.-е. *pēd‑ ’нага, ступак’, параўн. Махэк₂, 446; Варбат, Этимология–1971, 18. Гл. таксама пешы (ш < х, параўн. пе́хампешкі’, гл.). У значэнні ’род войска’ запазычана праз польскую з чэш. pěchota або непасрэдна з рус. пехо́та, што замянілі ў XVIII ст. германізм інфантэрыяісп. infantería, ад infante ’хлопец, пахолак, які пешкі суправаджаў рыцара на кані’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

piechota

piechot|a

ж. вайск. пяхота;

na ~ę (~ą) — пехатой; пешкі; пешшу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хутка прыйсці або прыбегчы, прыбыць куды‑н. Вясёлы гімназіст пешкі прыджгаў дадому і, як быццам бы нічога не здарылася, адразу палез на вышкі. Чорны. Сапраўды, не паспела назаўтра зайсці сонца, [сакольнік] прыджгаў.. «Я, кажа, напрасцякі, дзе лугам, дзе разоркаю». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)