Персона грата 8/397

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРСО́НА ГРА́ТА (лац. persona grata пажаданая асоба) у дыпламатычнай практыцы, асоба, на прызначэнне якой кіраўніком дыпламат. прадстаўніцтва дададзена згода ўрада той дзяржавы, куды яна накіроўваецца. П.г. лічыцца дыпламат. работнік, які атрымаў дазвол на ўезд у краіну свайго знаходжання (уязная віза). Гл. таксама Агрэман, Акрэдытаванне.

т. 12, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Персона нон грата 8/397

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРСО́НА НОН ГРА́ТА (лац. persona non grata непажаданая асоба) у дыпламатычнай практыцы, асоба, якой адмоўлена ў агрэмане, таксама дыпламат. прадстаўнік або іншы дыпламат, знаходжанне якога дзяржава аб’явіла непажаданым. Абвяшчэнне П.н.г. — заява дзяржавы пра тое, што далейшае знаходжанне дыпламата, членаў яго сям’і або іншага супрацоўніка дыпламат. прадстаўніцтва на яе тэрыторыі з’яўляецца непажаданым. Прававым вынікам такой заявы з’яўляецца ўзнікненне ў прадстаўляючай дзяржавы абавязку адклікаць адпаведную асобу ў тэрмін, пазначаны ў заяве, пры нявызначаным тэрміне — на працягу прымальнага часу. Калі дыпламат. асоба не пакідае краіну, мясц. ўлады могуць абвясціць дыпламата прыватнай асобай з вынікаючымі наступствамі.

т. 12, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

персо́на гра́та

(лац. persona grata = пажаданая асоба)

1) дыпламат, чыя кандыдатура на дыпламатычны пост адобрана ўрадам той краіны, куды ён накіраваны;

2) перан. асоба, да якой ставяцца прыхільна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

персо́на нон гра́та

(лац. persona non grata = непажаданая асоба)

1) дыпламатычны прадстаўнік, які не карыстаецца давер’ем з боку ўрада дзяржавы, куды ён прызначаны;

2) перан. асоба, якая не карыстаецца прыхільнасцю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

персо́на гра́та

(лац. persona grata = пажаданая асоба)

1) дыпл. асоба, чыя кандыдатура на дыпламатычны пост адобрана ўрадам той краіны, куды яна накіравана;

2) перан. асоба, да якой ставяцца прыхільна.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

персо́на нон гра́та

(лац. persona non grata = непажаданая асоба)

1) дыпламатычны прадстаўнік, які не карыстаецца давер’ем з боку ўрада дзяржавы, куды ён прызначаны;

2) перан. якая не карыстаецца прыхільнасцю.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

persona non grata [pɜ:ˌsəʊnənɒnˈgrɑ:tə] n. персо́на нон гра́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mogul [ˈməʊgl] n. ва́жная персо́на; магна́т (асабліва ў кіно або СМІ)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)