personal computer [ˌpɜ:sənlkəmpˈju:tə] n. персана́льны камп’ю́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пенсионе́р пенсіяне́р, -ра м.;

персона́льный пенсионе́р персана́льны пенсіяне́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

PC1 [ˌpi:ˈsi:] (скар. ад personal computer) персана́льны камп’ю́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

камп’ю́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электроннае прыстасаванне для апрацоўкі і захоўвання вялікага аб’ёму інфармацыі (у 1 знач.) з дапамогай спецыяльных камп’ютарных праграм.

Персанальны к.

Сучасны к.

|| прым. камп’ю́тарны, -ая, -ае.

Камп’ютарная праграма.

Камп’ютарная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

PC = Personalcomputer – персанальны камп’ютар [кампутар]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

personl a персана́льны, асабі́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Персона ’асоба, чалавек’ (ТСБМ), ст.-бел. персона, парсона, персуна, парсуна ’асоба’ (1388 г.) запазычана са ст.-польск. persona, parsona, parsuna (XIV ст.), якія з лац. persōna ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23; Кюнэ, Poln., 86), вытворнае персанальны, ст.-бел. персональный ’асабісты, персанальны’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. personalny ’тс’ (XVI ст.) < лац. persōnālis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пенсіяне́р, ‑а, м.

Чалавек, які атрымлівае пенсію. Калі Міхал пачуў, што Варакса захварэў, ён не марудзячы накіраваўся да старога пенсіянера. Карпаў.

•••

Персанальны пенсіянер — той, хто атрымлівае персанальную пенсію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕРСАНА́ЛЬНАЯ ЭВМ, персанальны камп’ютэр,

малагабарытная мікраЭВМ індывідуальнага карыстання. Дае карыстальніку магчымасць працаваць у дыялогавым рэжыме. Адрозніваюць прафесійныя і бытавыя П. ЭВМ.

Прафесійныя П.ЭВМ па функцыянальных магчымасцях і матэм. забеспячэнні ідэнтычныя ЭВМ агульнага прызначэння сярэдняй прадукцыйнасці, маюць знешнюю памяць вял. ёмістасці, каляровыя графічныя прылады высокай раздзяляльнасці, сродкі для работы з камп’ютэрнымі сеткамі, у т. л. Інтэрнетам, і інш. Пераважна выкарыстоўваюцца як аўтаматызаваныя рабочыя месцы. Бытавыя П.ЭВМ арыентаваны на распрацоўку і рашэнне задач карыстальнікамі без спец. (прафесійнай) падрыхтоўкі ў галіне выліч. тэхнікі і праграмавання. Іх матэм. забеспячэнне мае сродкі навучання, у т. л. саманавучання. карыстальніка. Выкарыстоўваюцца для кіравання быт. тэхнікай, самастойнага навучання і работы, гульняў і інш.

Літ.:

Мячев А.А. Персональные ЭВМ: краткий энцикл. справ. М., 1992.

М.​П.​Савік.

т. 12, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

но́ўтбук

(англ. notebook = запісная кніжка)

плоскі партатыўны персанальны камп’ютэр з вадкакрышталічным дысплеем.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)