Пе́рнік1 ’перапечка з пшанічнай мукі на мёдзе’ (Нас., Сцяшк. Сл., Шпіл., Нікан., Вешт., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ; Нік. Очерки; смал., Даль). З польск. piernik < pierznik ’печыва з мёдам і духмяным перцам’, якое да першаснага *pьpьrnikъ з прасл. *pьpьrь > пе́рац (гл.) (Кюнэ, Poln., 86; Брукнер, 409).

Пе́рнік2 ’насыпка’ (дзятл., шкл., ЛА, 4) — з на‑пернік < па перʼе. Да пяро́ (гл.).

Пе́рнік3 ’перапляценне на перакрыжаваннях абручоў у кошыку (гняздо для рэбраў)’, ’ткацкі ўзор “у пернікі” — ператыканне’. (ТС). Да пернік1 (перанос семантыкі паводле падабенства).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчаці́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і шчацінне. Толькі дзік, Адзін-адзіны, Той, з кім заяц балбатаў, Хібы ўсе прыкрыў шчацінай Ад брушыны да хрыбта. Калачынскі. Жыў у Старобіне анучнік Шмуіл. Яго ведала ўся наша акруга, а ў Арабінаўцы — кожны падлетак, бо Шмуіл за анучы, шчаціну і ўсякае іншае шмуцце даваў, акрамя мыла, дзёгцю, яшчэ і цукеркі ды мятныя пернікі. Кулакоўскі. Пятровіч толькі ўключыў электрабрытву, каб спляжыць сівую шчаціну са свайго твару, як пачуўся званок. «ЛіМ». А з перавулкаў — жандары — Коні, шаблі, хрып, крык, Плямы раз’юшаных каркаў, Шчаціна ўздыбленых пік. Лойка. Падводы ж зрабілі круг, пераехалі цераз ручай і выбраліся на грэбень узгорка, парослага густой шчацінай маладога сасонніку. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)