bobwhite

[ˈbɑ:bhwaɪt]

n.

амэрыка́нская перапёлка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Wchtel f -, -n заал. перапёлка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пе́репел м., зоол. перапёлка, -кі ж.; (о самце) саме́ц перапёлкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

quail1 [kweɪl] n. zool. (pl. quails or quail)

1. перапёлка

2. курапа́тка

3. мя́са перапёлкі; мя́са курапа́ткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фаза́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фазана. Фазанавае апярэнне.

2. у знач. наз. фаза́навыя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, куды ўваходзіць фазан, перапёлка, паўлін і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапо́ліцаперапёлка’ (Дразд.), пераполячка, пераполка ’тс’ (дзятл., лудз., Сл. ПЗБ). Да перапёлка (гл.), канец слова зменены пад уплывам поле, пало́ць (параўн. перадачу голасу птушкі: піць‑палоць!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przepiórka

ж. заал. перапёлка (Coturnix coturnix L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перапялі́ца (перапелі́ца) ’агульная назва птушак’ (Інстр. 2), перапялі́цаперапёлка’ (рэч., Нар. Гом.), пэрэпэліца ’тс’ (Дразд.; Бес.; Мат. Гом.). Да перапёлка (гл.). Формы з суф. ‑іца ўяўляюцца больш архаічнымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУРАПАДО́БНЫЯ (Galliformes),

атрад птушак. Вядомы з ніжняга эацэну. 2 падатр.: гаацыны і ўласна К., 7 сям. (6 сучасных: веліканогія куры, фазанавыя, індычыя, краксавыя, або гока, цецеруковыя, цацаркавыя), 108 выкапнёвых і 283 сучасныя віды. Наземныя або наземна-дрэвавыя птушкі. На Беларусі 7 відаў: глушэц, курапаткі белая і шэрая, перапёлка, рабчык, цецярук, фазан. У Чырв. кнізе МСАП — 26 відаў, 11 падвідаў. У Чырв. кнізе Беларусі — курапатка белая.

Даўж. ад 12 см (карлікавая перапёлка) да 235 см (чубаты аргус), маса ад 45 г (карлікавая перапёлка) да 10 кг (дзікі індык). Самцы буйнейшыя за самак. Палавы дымарфізм добра выражаны. Дзюба кароткая, моцная. Крылы шырокія. Ногі моцныя. Добра ходзяць, бегаюць, палёт непрацяглы. Кормяцца пладамі, насеннем, травой, лісцем, насякомымі, малюскамі, чарвямі. Пераважна палігамы, такуюць. Гнёзды на зямлі (акрамя гаацына і гока). Нясуць да 25 яец. Вывадкавыя птушкі. Банкіўскія куры (гл. Банкіўскі певень), індычыя і цацаркавыя — продкі свойскіх парод. Аб’ект промыслу і развядзення.

т. 9, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цёхкаць, ‑ае; незак.

Разм. Абзывацца гукамі, падобнымі на «цёх-цёх» (пра салаўя). Цёхкае салавей, прысвіствае дрозд, і, як заўсёды, укладае некага спаць перапёлка. Сачанка. У лазовых кустах усё яшчэ цёхкалі салаўі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)