durchwten vt перапра́ўляцца ўбро́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пераправажа́ццаперапраўляцца (цераз раку)’ (Нас.). Утворана пад уплывам польск. przeprowadzać się ’змяніць месца побыту, пражывання’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.

Тое, што і адваяваць (у 3 знач.). [Лякомцаў:] — Вам адразу трэба перапраўляцца на Вялікую зямлю. Вы наваяваліся, Кірыла Пракопавіч, і, прабачце за праўдзівае слова, адваяваліся. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́м, ‑а, м.

Плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў. — На беразе нідзе ні чоўніка, ні парома, а тут трэба хутчэй перапраўляцца, пакуль не заўважылі. Краўчанка. Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны катэр і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перебира́ться разг.

1. (переправляться) перабіра́цца, перапраўля́цца;

2. (перемещаться) перабіра́цца, перамяшча́цца; см. перебра́ться;

3. страд. перабіра́цца; пераклада́цца, перакла́двацца; перасыпа́цца; см. перебира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

negotiate [nɪˈgəʊʃieɪt] v.

1. ве́сці перамо́вы/перагаво́ры, абмярко́ўваць умо́вы; дамаўля́цца;

negotiate with smb. for/about smth. ве́сці перамо́вы з кім-н. аб чым-н.;

negotiate a contract/an agreement заключа́ць кантра́кт/дагаво́р

2. перабіра́цца, перапраўля́цца; пераадо́льваць (перашкоды, цяжкасці);

negotiate a wall перабіра́цца/перала́зіць це́раз сцяну́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

übersetzen I

1. vt (über A) перапраўля́ць, пераво́зіць (каго-н., што-н. на другі бок)

2. vi (s) перапраўля́цца (на другі бок)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЯРЭ́ЗІНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1812,

наступальная аперацыя рас. войск у ліст. 1812 на завяршальным этапе вайны 1812 з мэтай акружэння і знішчэння напалеонаўскай арміі. Праводзілася арміяй М.​І.​Кутузава (каля 50 тыс. чал.), 3-й Зах. арміяй П.​В.​Чычагова (каля 35 тыс. чал.) і 1-ым пях. корпусам П.​Х.​Вітгенштэйна (каля 40 тыс. чал.). Арміі Кутузава процістаялі гал. сілы Напалеона (каля 30 тыс. чал., а таксама 30—40 тыс. чал. адсталых і небаяздольных). Насупраць арміі Чычагова былі разрозненыя атрады гал. ч. польскіх войск (атрад Ф.​К.​Касецкага, гарнізон М.​Бранікоўскага, 17-я пях. дывізія Я.​Г.​Дамброўскага; усяго каля 9 тыс. чал.). Корпусу Вітгенштэйна процістаялі франц. карпусы К.​Віктора і Ш.​Удзіно (каля 25 тыс. чал.). Напалеон прыняў рашэнне перапраўляцца цераз Бярэзіну вышэй ад Барысава, у раёне вёсак Студзёнка і Весялова, пачаў скрытную падрыхтоўку да пераправы і адначасова зрабіў захады па дэзінфармацыі рус. камандавання. Кутузаў памылкова лічыў больш верагодным адступленне Напалеона на Мінск і Слонім і зрабіў адпаведныя загады. У выніку Чычагоў 25—26 ліст. перавёў амаль усе свае войскі з-пад Барысава на Пд. 26 ліст. па наведзеных мастах пачалася 3-дзённая пераправа франц. войск, якія захапілі плацдарм на правым беразе Бярэзіны і адначасова забяспечылі прыкрыццё гасцінца Барысаў—Студзёнка. На левым беразе французы ўтрымлівалі ўсе подступы да мастоў, пакуль не прайшлі ўсе баяздольныя часці. Раніцай 29 ліст. масты былі спалены, і армія Напалеона рушыла ў напрамку Маладзечна. У Бярэзінскай аперацыі 1812 рус. камандаванне не дасягнула ў поўнай меры пастаўленай мэты. Нягледзячы на колькасную перавагу, стратэг. ініцыятыву перад пачаткам аперацыі, выгаднае геагр. размяшчэнне рас. войск, ядро франц. арміі прарвалася з акружэння. Але панесеныя Напалеонам страты (каля 70 тыс. чал.) азначалі немагчымасць далей працягваць вайну. Вынікі Бярэзінскай аперацыі канчаткова вызначылі перамогу Расіі ў вайне.

Літ.:

Гл. пры арт. Вайна 1812.

В.​В.​Антонаў.

Да арт. Бярэзінская аперацыя 1812. Пераправа цераз Бярэзіну. Лістапад 1812 г. Аўталітаграфія сярэдзіны 19 ст.

т. 3, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

cross3 [krɒs] v.

1. перасяка́ць; перахо́дзіць; пераязджа́ць; перапраўля́цца;

cross a road перахо́дзіць даро́гу;

cross a river перапраўля́цца це́раз раку́;

cross the finishing line перасяка́ць фі́нішную лі́нію

2. скрыжо́ўваць, скла́дваць/склада́ць на́крыж, перакрыжо́ўваць;

cross one’s arms on one’s breast скрыжо́ўваць ру́кі на грудзя́х;

cross one’s legs скрыжо́ўваць но́гі

3. скрыжо́ўвацца; перакрыжо́ўвацца;

at the spot where the roads cross на ро́станях, на скрыжава́нні даро́г

4. разміну́цца

5. перашкаджа́ць; пярэ́чыць, супярэ́чыць;

He crosses me in everything. Ён ва ўсім мне пярэчыць.

cross one’s mind прыйсці́ ў галаву́, прамільгну́ць у ду́мках;

cross smb.’s way сустрэ́цца на чыі́м-н. жыццёвым шляху́; стаць каму́-н. по́перак даро́гі;

cross swords скрыжава́ць мячы́/шпа́гі; пачына́ць паяды́нак; уступа́ць у спрэ́чку

cross off [ˌkrɒsˈɒf] phr. v. выкрэ́сліваць, выключа́ць са спі́саў

cross out [ˌkrɒsˈaʊt] phr. v. выкрэ́сліваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тар ’паром’ (Байк. і Некр.), ’паром, транспартны плыт з бярвення’ (Нас.): спрадвеку карысталіся тарам праз Дзьвіну (Полымя, 1998, 1), та́ра ’плыток для пераезду’, торо́к ’невялікі плыт для перапраўкі праз возера, праз ваду ў паводку’ (ТС), ’плыт з 4–5 бярвенняў’ (лельч., Жыв. НС), ’від плыта для сплаўкі лесу: на два доўгія бервяны ўкладваюць упоперак кароткія бярвёны і замацоўваюць іх’ (Маслен.), таро́к ’кладка праз рэчку з бярвенняў’: зьвізалі тарок (Бяльк.), ’звязка плыта’: лесу таркі вяжуць (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.). Параўн. укр., рус. то́рок ’невялікі плыт’, старое рус. тара ’тс’ (Нас.). Няясна; семантыка слоў сведчыць на карысць сувязі з тара́к, таро́кі ’матуз, шнур’ (гл.) і адсюль ’звязаныя, злучаныя разам бярвенні’. Суадносяць таксама з тор ’дарога, каляіна, след’ (гл.) са зменай значэння (Фасмер, 4, 84; ЕСУМ, 5, 606); гэта дае падставы для рэканструкцыі прасл. *tarъ ад прасл. *toriti ’пракладаць, праводзіць дарогу’ (гл. тарыць), што ўрэшце да *terti (гл. церці), гл. Варбат, Морфон., 40 і наст.; параўн. таксама каш. tar ’пратораная дарога’ (SEK, 5, 132–133). Здзіўляе семантычная блізкасць да разглядаемых слоў роднасных ст.-інд. tárati ’перапраўляць, пераадольваць, падганяць’, авест. tar‑ ’пераадольваць’, ст.-перс. vi‑tar‑перапраўляцца’ (Варбат, Этимология–1982, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)