Па́луба ’суцэльнае гарызантальнае перакрыццё ў выглядзе падлогі на судне’ (ТСБМ). Рус. па́луба ’тс’, укр. па́луба ’страха з лубу над павозкай’, польск. pałub ’ствол дрэва (выдзеўбаны ўнутры)’, pałuba ’павозка’, чэш. palubeň ’ствол дрэва, полы ўнутры’. Да луб (гл.) (Фасмер, 3, 194). У словаўтваральных адносінах — гэта аддзеяслоўны дэрыват ад *polubiti ’пакрыць лубам’ < paluba.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плафо́н, ‑а, м.

1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай або мазаікай. // Твор манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, які аздабляе перакрыццё (плоскае, скляпеністае ці купальнае) якога‑н. памяшкання.

2. Абажур для электрычных лямп, пераважна пад столлю. Вуха адчула сухі, цокаючы гук: са столі пасыпаўся шкляны друз з разбітага плафона. Лынькоў. Мяккае святло малочных плафонаў заспакойвала вочы. Васілёнак.

[Фр. plafond.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плафо́н

(фр. plafond = столь)

1) закрыты абажур на столі для электрычных лямп;

2) размаляваная або з вылепленымі ўпрыгожаннямі столь; твор манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, які аздабляе перакрыццё якога-н. памяшкання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)