przechylać

незак. перагінаць; хіліць; схіляць;

przechylać szalę — схіляць шалі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mbiegen

*

1.

vt перагіна́ць, згіна́ць

2.

vi (s) звярну́ць (з дарогі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

übersptzen

vt

1) зана́дта завастра́ць

2) перан. перабо́льшваць, утры́раваць, перабіра́ць (у чым-н.); перагіна́ць па́лку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Жа́біцьперагінаць’ (Юрч., Яўс.), жа́біцца ’моршчыцца, набываць бугрысты выгляд’ (ТСБМ). Рус. кастр., бранск. жа́биться ’карабаціцца’ (СРНГ, Растаргуеў, Бранск.). Вытворнае ад жа́ба1 ў сувязі з уяўленнем пра бугрысты, зморшчаны характар скуры або сагнутыя ногі жывёліны. Бел. і бранск., магчыма, незалежна ад кастр., а таксама ад ярасл. жабиться ’кпіць’, алт. і том. жабить ’лаяць, сварыцца (на каго-н.)’. Параўн. жа́ба2. Грыгор’еў, УЗ Мазыр. ГПИ, 1, 1958, 156; Мяркулава, Этимология, 1963, 77.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапкуперагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bend

[bend]

1.

v.t. bent or bended, bending

1) згіна́ць; перагіна́ць; нагіна́ць (расьлі́ну); загіна́ць; нахіля́ць

to bend a nail — загну́ць цьвік

to bend one’s head — нахілі́ць галаву́

2) нахіля́ць, накіро́ўваць

She bent her mind to the new work — Яна́ накірава́ла ўва́гу на но́вую пра́цу

3) змуша́ць падда́цца

4) прывя́зваць е́тразь, вяро́ўку)

5) напіна́ць (лук)

2.

v.i.

1) схіля́цца; згіна́цца; загіна́цца (пра цьвік)

2) нахіля́цца; нагіна́цца

3) паддава́цца

He bent to her will — Ён падда́ўся е́йнай во́лі

4)

а) зваро́чваць (упра́ва, на за́хад)

б) накіро́ўваць (ува́гу)

5) наляга́ць, прыклада́ць усе́ сі́лы

Bending to our oars, we reached shore before the storm broke — Наляга́ючы на вёслы, мы прыплылі́ да бе́рагу перад пача́ткам бу́ры

3.

n.

1) вы́гін -у m. (даро́гі); лука́ f., зало́м -у m. (ракі́); згін -у m. (рукі́, папе́ры)

2) зго́рбленасьць, суту́ласьць f.; пакло́н -у m.

3) Naut. ву́зел -ла́ m.

- bend over backward

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Жа́ба1 ’земнаводная жывёліна’ (ТСБМ). Рус., укр., балг., макед. жаба, польск. żaba, чэш., славен. žába, серб.-луж. žaba, палаб. zobo ’жаба, рапуха’. Ст.-слав. жаба ’жаба’. Прасл. *žaba < *gēbā < і.-е. g​eb(h)‑ ’слізістае, жаба, крот’ (Покарны, 1, 466): ням. Quappe ’апалонік; мянтуз’, ісл. kvap(i) ’жэле, халадзец’, швед. дыял. (s)kvabb ’нешта тлустае’, англ. quab ’балота’, ст.-прус. gabawo ’жаба’ (Тапароў, E–H, 124–127). Фасмер, 2, 31. Міёр. жа́біна ’згустак сопляў’ (Нар. словатв., 162), магчыма, адлюстроўвае не пераноснае значэнне, а старажытную семантыку. Гэта датычыць, магчыма, і жабер ’студзяністыя водарасці’ (Яшкін; гл. жабурынне). Параўн. памор. žaba (побач з ’лягушка’, ’жаба’, ’смоўж’) ’засохшыя соплі’ (Лорэнц, Pomor.). Калі першаснае значэнне ’жывёліна’, не выключана гукапераймальнае паходжанне і.-е. слова (Махэк₂, 721; Скок, 3, 669; Покарны, 1, 466, не ўпэўнена). Гл. Хэмп, Этимология, 1981, 35–37.

Жа́ба2 ’хвароба горла’ (Бяльк., Шат.). Значэнне ’хвароба горла, рота’ вядома ў рус., укр., польск. (Карловіч), чэш., славац., славен., балг., макед., серб.-луж. (у апошніх для формы žabka), таму можа лічыцца агульнаславянскім. Параўн. таксама літ. gẽbenė ’пухір, прышч, высыпка’. Відаць, ад назвы жывёліны (Фасмер, 2, 31). Падобны перанос параўн. у лац. rana ’жаба; нарыў на языку ў жывёліны’, ням. frösch im Halse ці англ. frog in the throat літар. ’жаба ў горле, хрыпата’, тур. kurbaǧacik ’жабяня, запаленне жыл шыі’ (Радлаў, Опыт). Паводле Махэка (Studie, 123), жаба ў народных павер’ях — ведзьма, што прыносіць хваробу. Трэба улічваць яшчэ жабіцьперагінаць’ (гл.), магчыма, ’сціскаць’ і лац. angina ’ангіна’ ў сувязі з дзеясловам ango ’душыць, сціскаць’. Мяркулава, Этимология, 1963, 72–78.

Жа́ба3 ’дэталь у плузе для прымацавання паліцы і ручак’ (Шатал.), жа́бка ’рэгулятар мельнічных жорнаў’ (Касп., Сцяшк. МГ, Шатал.). Рус., укр., дыял. жа́бка ’тс’; у іншых слав. мовах žaba, žabka таксама абазначаюць розныя ’прылады для прыяднання або замацавання дэталей’ (польск., чэш., славац., славен., серб.-харв., балг.). Улічваючы іншамоўныя тыпалагічныя паралелі (англ. frog ’жаба’, ’засаўка’, узб. бақа, кірг. бака ’жаба’, ’крыжавіна, на якой замацаваны верхні камень жорнаў’ і г. д.), хутчэй за ўсё перанос назвы жывёліны паводле формы і ўяўнай функцыі (быццам жаба трымае, седзячы, тое, што знаходзіцца пад ёю).

Жа́ба4 ’загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам’ (Нар. слова, 253; Влад., 210). Чэш. žaba ’тс’ (PSJČ), балг. жаба ’тс’ (БЕР). Прыналежнасць да тэрміналогіі ткацтва, што мае старажытны характар, а таксама фіксацыя ва ўсіх групах слав. моў указваюць на, магчыма, старажытны характар значэння. Ці перанос ад жаба ’непрыемная жывёліна’ або ’загана, выкліканая ўздзеяннем жабы — ведзьмы’, ці непасрэдна звязаны з дзеясловам жабіць (гл.)? Няясна.

Жа́ба5 ’карабатае месца на астрыі касы’ (Жд. 1). Магчыма, звязана з паняццем няроўнасці ці непрыемнасці да жа́ба1 (параўн. жа́ба4) або з карабатасцю да дзеяслова жа́біць (гл.). Але не выключана і сувязь з жа́бры: рус. дыял. жа́бри́, жа́бры ’зазубіны на восцях, вудцы; ніжняя сківіца’ (СРНГ).

Жа́ба6 ’адмоўная назва дзяцей’ (ТСБМ), жабянё, жабу́цька, ’малая жаба, дзіця’ (Шат.), жа́біца, жабу́ха ’рабая, маршчыністая жанчына’ (Нас.). Перанос ад жа́ба1 па падобнасці. Такія пераносы вядомы і іншым слав. мовам. Найбольш замацавана ў чэш. і славац. žaba ’дзяўчынка’ (без адмоўнага адцення).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)