◎ Нале́мбік ’слабіцельнае’ (Бяльк.). Відаць, са спалучэння на алембік (перагнаць), параўн. у слоўніку Насовіча пад алёмбік ’перагонны апарат, рэторта, куб’, вядомае з XVII ст.; ст.-бел.алембикъ (олембикъ) запазычана (Булыка, Лекс. запазыч., 94) са ст.-польск.alembik (< лац.alambicum, ад араб.al‑ ’aribiq).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кубIм., в разн. знач. куб;
узво́дзіць у к. — возводи́ть в куб;
начарці́ць к. — начерти́ть куб;
к. дроў — куб дров
кубIIм. (сосуд) куб;
пераго́нны к. — перего́нный куб
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пераго́н ’участак чыгункі, шашы паміж дзвюма станцыямі’, ’малако, абястлушчанае на сепаратары’ (ТСБМ), параго́н ’тс’ (Сл. ПЗБ) — новыя словы, успрынятыя з рус. ці польск. моў, утвораныя паводле ўзору прасл.*per‑gonъ < *per‑ і gъnati > гнаць (гл.), параўн. пераго́н ’перавод пчол у іншы вулей’ (Нікан.), пераго́нка ’тс’ (Яруш.), укр.перегі́н ’доўгі шлях перапраўкі рэкрутаў з У краіны ў Расію’, рус.перего́н ’дарога, па якой гоняць скаціну’, польск.przegon, славац.priehon ’тс’, в.-луж.přehon ’прагон праз што-небудзь’, славен.pregòn ’праследаванне’, а таксама бел.перагон ’участак апрацаванай зямлі, пэўная адлегласць раллі’ (Касп.), перагонам ’перагонны дождж (з перапынкамі)’ (ЛА, 2).