за́гарадка і загаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невысокая перагародка, звычайна ўнутры памяшкання.

2. Месца, адгароджанае плотам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЫЯФРА́ГМА (ад дыя... + грэч. phragma перагародка),

грудабрушная перапона, сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной у млекакормячых жывёл і чалавека. Д. наз. таксама некат. мышцы ці групы мышцаў, што абмяжоўваюць якую-н. поласць: Д. рота, утвораная сківічна-пад’язычнай мышцай, Д. таза, мочапалавая Д. і інш.

т. 6, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перегоро́дка прям., перен. перагаро́дка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́верса і тра́верза, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго-н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запру́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запруды. Запрудная перагародка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непраніка́льны, -ая, -ае.

1. Праз які не пранікаюць вада, газы, гукі і пад.

Непранікальная перагародка.

2. перан. Недаступны разуменню, скрыты.

Непранікальная тайна.

|| наз. непраніка́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ез, ‑а, м.

Уст. Плеценая перагародка папярок ракі для затрымання і лоўлі рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przegródka

ж. перагародка;

przegródka nosowa анат. насавая перагародка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

diaphragm

[ˈdaɪəfræm]

n.

дыяфра́гма, мэмбра́на, перагаро́дка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

przepierzenie

н. перагародка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)