перавя́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавязаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавя́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przewiązać

зак. перавязаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пазвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Звязаць, змацаваць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. каго-што. Перавязаць, звязаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. рукі бандытам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

1. Пакласці, правесці, перавязаць што-н. накрыж.

П. рамянямі скрынку.

2. перан. Сутыкнуць, пераплесці; скасаваць.

Вайна перакрыжавала нашы лёсы.

|| незак. перакрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бінт, -у, М -нце, мн. -ы́, -о́ў, м.

Марлевая стужка для перавязкі ран, пераломаў і пад.

Перавязаць рану бінтам.

|| памянш. бі́нцік, -у, мн. -і, -аў, м.

|| прым. бінтавы́, -а́я, -о́е.

Бінтавая павязка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.

1. Моцна сціснуць, здушыць, туга перавязаць, сцягнуць чым-н.

П. аорту.

2. Ціскам раздзяліць на часткі, расплюшчыць у якім-н. месцы.

П. змяю колам.

|| незак. пераціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перамяжы́ць (пірамяжыць) ’заспакоіць, абязболіць’ (Варл.). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. pėrmegztiперавязаць (напр., палец)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перавя́зваць несов., в разн. знач. перевя́зывать; (вокруг, со всех сторон — ещё) обвя́зывать; см. перавяза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Перавязаць бінтам, налажыць павязку. Забінтаваць рану. □ Джывані зрабілі ў бальніцы перавязку, добра забінтавалі прастрэленае плячо. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)