перабо́льшаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перабольшыць.

2. у знач. прым. Празмерна павялічаны. Перабольшаныя чуткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згусці́ць, згушчу́, згу́сціш, згу́сціць; згу́шчаны; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым.

З. малако.

З. фарбы (перан.: у вусным апавяданні, адлюстраванні перабольшыць што-н. дрэннае, змрочнае і пад.).

|| незак. згушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. згушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпербалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Выкарыстаць (выкарыстоўваць) гіпербалу як мастацкі прыём. Гіпербалізаваць камічнае. // Увогуле перабольшыць (перабольшваць). Гіпербалізаваць дасягненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабо́ліць

перабольшыць што-небудзь, зрабіць што-небудзь большым, надбавіць чаго-небудзь (пераболіць боты, пераболіць кошт)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перабо́лю перабо́лім
2-я ас. перабо́ліш перабо́ліце
3-я ас. перабо́ліць перабо́ляць
Прошлы час
м. перабо́ліў перабо́лілі
ж. перабо́ліла
н. перабо́ліла
Загадны лад
2-я ас. перабо́ль перабо́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час перабо́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

przesadzić

зак.

1. перабольшыць;

2. перасадзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перабо́льшванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабольшваць — перабольшыць.

2. Тое, што і перабольшанне (у 2 знач.). Пра Тоню Базылькевіча прывыклі гаварыць, што ён можа варочаць горы. Вядома, гэта было перабольшванне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабо́льшанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабольшыць.

2. Тое, чаму надаецца перабольшанае значэнне; што‑н. перабольшанае. Не баючыся перабольшанняў, можна ўпэўнена сказаць, што ў беларускай літаратуры Крапіва-сатырык займае выключнае месца. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyolbrzymić

зак.

1. павялічыць; надаць вялікія памеры;

2. перабольшыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

размалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.

1. Пакрыць рознымі, звычайна каляровымі фарбамі.

Р. талерку.

2. перан. Нарабіць сінякоў каму-н. (разм.).

Размалявалі твар у бойцы.

3. перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго-н.

Ён умеў р. самую звычайную гісторыю.

|| незак. размалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размалёўванне, -я, н. і размалёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)