распаўсю́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.
1. Ахапіць сабой большае кола з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца.
Новыя тэхналогіі хутка распаўсюджваюцца ў розных сферах вытворчасці.
2. Стаць вядомым многім.
Чуткі распаўсюдзіліся па горадзе.
|| незак.распаўсю́джвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Раскалясі́цца ’разгалінавацца’: клён раскалясіўся (пух., Сл. ПЗБ), ’пашырыцца, разрасціся на ўсе бакі’ (Сцяшк. Сл.). Фанематычны варыянт раскаласі́цца, якое да колас (гл.), з празрыстым семантычным развіццём.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разне́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нясе́цца; разнёсся, -не́слася і -нясла́ся, -не́слася і -нясло́ся; зак.
1. Распаўсюдзіцца, пашырыцца.
Разнесліся чуткі.
2. Прагучаць, стаць чутным на далёкую адлегласць.
Разнёсся звон.
3.перан. Хутка разысціся па чым-н., у чым-н.
Па целе разнеслася цеплыня.
|| незак.разно́сіцца, -сіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разрабі́цца, разрабля́цца
1. (разахвоціцца – у рабоце) sich éinarbeiten;
2.тэх. sich éinschleifen*; sich erwéitern (пашырыцца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пашырэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. пашыраць — пашырыць; дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. пашырацца — пашырыцца. Пашырэнне вопыту наватараў. Пашырэнне вытворчасці. Пашырэнне культурных сувязей.
2. Пашыраная частка чаго‑н. Дошка з пашырэннем. Труба з пашырэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lautI
1.a гу́чны, шу́мны; галаслі́вы;
~ wérden стаць вядо́мым, пашы́рыцца, распаўсю́дзіцца
2.adv гу́чна, галаслі́ва, шу́мна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
раздви́нуться
1.(разъединяясь, отодвинуться друг от друга) рассу́нуцца, мног. парассо́ўвацца, расста́віцца;
3.(наполнить собой, своим запахом) разысці́ся; напо́ўніць (што чым); распаўсю́дзіцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АКРАДЭРМАТЫ́Т [ад акра... + дэрматыт(ы)],
група хвароб з выключным або пераважным пашкоджаннем скуры канечнасцяў. Атрафічны хранічны акрадэрматыт бывае часцей у жанчын. На скуры тыльнага боку кісці і ступні, каленных і локцевых суставаў з’яўляецца застойна-сінюшная эрытэма, якая паступова распаўсюджваецца па ўсёй канечнасці. Скура атрафіруецца, станчаецца, робіцца падобнай на папяросную паперу. Суб’ектыўныя адчуванні адсутнічаюць, зрэдку — паколванні, неўралгічныя болі. Іншы раз бываюць зацвярдзенні скуры, вузлы каля каленных і локцевых суставаў, трафічныя язвы. Пры пустулёзным акрадэрматыце скура далоняў і тыльных паверхняў пальцаў рук (часцей вакол пазногцяў і каля падушачак), радзей скура пальцаў ног робіцца сінюшна-чырвоная, нацягнутая, бліскучая, пачынае лушчыцца (эрытэматозналушчыльная форма), з’яўляюцца пухіры (везікулёзная форма), часцей паверхневыя гнайнікі (пустулёзная форма). Скура паступова станчаецца, атрафіруецца, пазногці мутнеюць, дэфармуюцца і адпадаюць. Працэс можа пашырыцца на скуру далоняў, падэшвы, іншы раз — на ўсё цела. Суб’ектыўна — паколванні, радзей неўралгічныя болі. Захворванне працяглае з кароткімі рэмісіямі. Энтэрапатычны акрадэрматыт развіваецца часцей у немаўлят і дзяцей ранняга ўзросту. Абумоўлены спадчыннасцю, парушэннямі ўсмоктвання пажыўных рэчываў і цынку ў тонкіх кішках. Характарызуецца пухірковай, гнайнічковай высыпкай вакол рота, вачэй, задняга праходу, у вобласці локцяў, каленяў, пахвінна-сцегнавых складак, на сцёгнах, ягадзіцах, дзе потым утвараюцца бляшкі. Адначасова пашкоджваецца слізістая абалонка рота, пазногці мутнеюць, робяцца ломкія, выпадаюць валасы на галаве, брывах, вейках. Характэрны святлабоязь, блефараспазма, страўнікава-кішачныя расстройствы, якія прыводзяць да знясілення і адставання ў фіз. развіцці дзіцяці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
распаўсю́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Ахапіць сабой большы круг з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца. Пасевы бавоўны распаўсюдзіліся ў Савецкім Саюзе параўнальна нядаўна. Стаханаўскі рух распаўсюдзіўся і ў сельскай гаспадарцы.// Стаць вядомым многім. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што савецкія войскі ўжо каля Мінска.Дзюбайла.Такія паэтычныя творы бываюць асуджаны па тое, што яны астаюцца каштоўнасцю адной краіны, аднаго народа, калі ў іх наогул ёсць сіла распаўсюдзіцца ў дадзенай краіне.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)