абадра́ны, -ая, -ае (разм.).

1. Падраны, пашарпаны.

Абадраныя сцены.

2. Абдрапаны кіпцюрамі.

А. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tatty [ˈtæti] adj. infml пашарпа́ны, падра́ны, зно́шаны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зачыта́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зачытаць.

2. у знач. прым. Зацяганы, пашарпаны (звычайна пра кнігу, газету і пад.). Зачытаная кніга. Зачытаная газета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перетрёпанный

1. с.-х. ператрапа́ны, патрапа́ны;

2. прост. зно́шаны, збузава́ны; паша́рпаны; падра́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tattered [ˈtætəd] adj. падра́ны, пашарпа́ны, у рызмана́х;

tattered clouds касма́тыя во́блакі;

tattered clothing зусі́м зно́шанае адзе́нне, лахманы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bgegriffen

a

1) збузава́ны, паша́рпаны, сцёрты, зно́шаны

2) бана́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

раскудзе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскудзеліць.

2. у знач. прым. Які раскудзеліўся; растрапаны, пашарпаны. Раскудзеленае пута. □ [Бацька] і вячэраць сеў гэтак, як быў, не распранаючыся, у сваёй раскудзеленай вопратцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обшлёпанный збузава́ны; абшарпа́ны, пашарпа́ны, абадра́ны, мног. паабдзіра́ны, падра́ны; запэ́цканы, мног. пазапэ́цкваны; см. обшлёпать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абадра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абадраць.

2. у знач. прым. Падраны, пашарпаны. Ад усяго пакоя, ад абадраных сцен, аблупленай столі, разбітай шыбы ў акне аддае холадам пустэчай. Галавач. // У зношаным, падраным адзенні. Ледзь брыдзе па вуліцы шэры натоўп, абадраных, дашчэнту знясіленыя людзей. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрёпанный

1. растрапа́ны, пашарпа́ны, падра́ны;

2. (взлохмаченный, взъерошенный) растрапа́ны, раскудла́чаны;

в растрёпанных чу́вствах прост., шутл. расхвалява́ны (растрыво́жаны, збянтэ́жаны).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)