troić

незак. траіць, утройваць, патройваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

triple

[ˈtrɪpəl]

1.

adj.

1) патро́йны, трайны́

2) патро́ены

3) траі́сты, трая́кі

2.

v.

патро́йваць (-ца)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

трои́ть несов.

1. (соединять по три, страивать) траі́ць, стро́йваць;

трои́ть ни́тки траі́ць (стро́йваць) ні́ткі;

2. (делить натрое) разг. траі́ць;

трои́ть чурба́ны траі́ць цурбаны́;

3. (увеличивать втрое, утраивать) уст. траі́ць, утро́йваць, патро́йваць;

трои́ть це́ну траі́ць (утро́йваць, патро́йваць) цану́;

4. с.-х. траі́ць;

трои́ть пар траі́ць папа́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

treble

[ˈtrebəl]

1.

adj.

1) патро́ены, утрая́ бо́льшы

His salary is treble mine — Яго́ны заро́бак утрая́ бо́льшы за мой

2) Mus. сапра́навы

3) высо́кі (тон)

2.

v.

патро́йваць (-ца), павялі́чваць (-ца) утрая́

3.

n.

1) Mus. сапра́на, indecl.

2) высо́кі тон, гук

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Трыгу́біца (трэгу́біца, трыгу́бка, тру́біца) ‘рыбалоўная снасць з трох палотнаў (дзве сеткі па баках з рэдкімі вочкамі — рэдзі, а сетка пасярод — густая з вочкам, куды трапляе рыба)’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., Шат., Сцяшк.; ашм., Яшк. Мясц., Скарбы₂; докш., валож., ЛА, 1; мін., гродз., Браім, Рыбалоўства, 45), трогу́біцʼа ‘тс’ (зах.-палес., Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізал., 25), трыгу́біца ‘трохсценная сетка на птушак’ (Чач., Нас., Цярохін, Охота), ‘восці з трыма зубамі’ (Нас.), трыгу́бка ‘тс’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. тригубица, трыгубіца ‘рыбацкая сетка (1557 г., ГСБМ), параўн. рус. трегубица, польск. trygubica, tryubica, trubica, drgubica, drygubica ‘трайная сетка на рыб і птушак з густой сярэдняй і рэдкімі бакавымі часткамі’, балг. тра́губа, търгу́ба, търгу́бица ‘сетка з падвойнай ніжняй часткай (пазухай)’, чэш. trýhubka ‘від сеткі для лоўлі птушак’. Прасл. *trьgubica ад *trьgubъ ‘трайны’, або ад *trьgubitiпатройваць’, параўн. ст.-слав. трьгоубити ‘тс’, літ. trìgubas ‘трайны’. Пачатак слова Фасмер (4, 95) звязвае з прыставачным ц.-слав. тре‑, параўн. ст.-рус. тресвѣтлое слънце ў “Слове аб паходзе Ігаравым” (гл. трыкляты); другая частка ўзыходзіць да *gubъ (гл. губ) з першасным значэннем ‘складка’ (SEK, 2, 228). Значэнне ‘восці’ другаснае ў выніку атаясамлівання губ = зуб. Гл. таксама Брукнер, 578 (сумненні адносна прынятай этымалогіі); Кодаў, Сп. на БАН, 63, 151; Нізіньска, ZPSS, ser. 3, 1968, 227–232; Карскі 2-3, 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)