валасня́, ‑і, ж.

1. зб. Пасма валасін з конскага хваста.

2. Лёска, звітая з такіх валасін. Знайшоўшы ладнага чарвяка пад купінай.., [Васіль] зрабіў насадку, папляваў на яе дзеля рыбацкага шчасця і закінуў вуду далей ад берага — на ўсю валасню. Якімовіч.

3. зб. Пагард. Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы; патлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патла́ты ’кудлаты, калматы’ (ТСБМ, Некр.). Укр. па́тла, патла́тий, рус. паўд. па́тла, мн. лік па́тлы, сеўск. па́дла, ’тс’, па́тлать ’матляць’. Можна меркаваць, што крыніцай паходжання гэтага слова ці пасрэдніцамі з’яўляюцца цюрк. мовы, параўн. тур. patlak ’разбіты, трэснуты, расколаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валасня́ собир., ж.

1. во́лос м. (из конского хвоста);

2. рыб. леса́;

3. прост., пренебр. ло́хмы ед. нет, па́тлы ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́тлахі ’валасы’ (в.-дзв., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), ’недагледжаныя валасы’ (брагін., Нар. словатв.), петлухі ў выразе: і пет‑ духаў пі застанецца ’нічога’ (жлоб., Жыв. сл.), папыахэ ’непрычасаныя валасы’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да патлаты (гл.), патлы ’ускудлачаныя валасы, кудлы’, магчыма, фармальна збліжанае з пейсы, пейсахі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напол ’вялікая кадушка, выдзеўбаная з дрэва’ (Бяльк.), напал, напол ’тс’ (Мат. Маг.), рус. напол ’тып кадушкі’. Паводле Фасмера (3, 43), першапачаткова ’перапілаваная папярок бочка, кадушка’, што з на + пол ’палавіна’, параўн. ст.-бел. патлы ’напалавіну’ (XVI ст.), са спалучэння на+він. скл. мн. л. назоўніка полъ ’палова’ (Карскі 2-3, 158), сучаснае каналы ’на дзве роўныя часткі, папалам’. Гл. напал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валасы, чупрына, чуб, шавялюра, локаны; кудзеркі (памянш.-ласк.); космы, стрыжакі, кучары (разм.); кудлы, патлы, каўтуны, грыва (разм. зняваж.) / пучок: хахол; віхор, віхры (разм.) / коратка падстрыжаныя: вожык / у хвалістых завітках: буклі (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)