паталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паталогіі. Паталагічная анатомія. Паталагічныя роды.

2. перан. Кніжн. Хваравіта-ненармальны. У жонкі Яраша рэўнасць набывае амаль што паталагічны характар, даходзіць да хваравітасці. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патало́гія, -і, ж.

1. Навука аб хваробных працэсах, адхіленнях ад нормы ў арганізме.

2. Хваравітае адхіленне ад нормы.

|| прым. паталагі́чны, -ая, -ае.

Паталагічная анатомія (раздзел медыцыны, які вывучае хваробныя змены ў арганізме шляхам анатаміравання трупаў, даследавання выдаленых пры аперацыі органаў і тканак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́тама-паталагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ана́тама-паталагі́чны ана́тама-паталагі́чная ана́тама-паталагі́чнае ана́тама-паталагі́чныя
Р. ана́тама-паталагі́чнага ана́тама-паталагі́чнай
ана́тама-паталагі́чнае
ана́тама-паталагі́чнага ана́тама-паталагі́чных
Д. ана́тама-паталагі́чнаму ана́тама-паталагі́чнай ана́тама-паталагі́чнаму ана́тама-паталагі́чным
В. ана́тама-паталагі́чны (неадуш.)
ана́тама-паталагі́чнага (адуш.)
ана́тама-паталагі́чную ана́тама-паталагі́чнае ана́тама-паталагі́чныя (неадуш.)
ана́тама-паталагі́чных (адуш.)
Т. ана́тама-паталагі́чным ана́тама-паталагі́чнай
ана́тама-паталагі́чнаю
ана́тама-паталагі́чным ана́тама-паталагі́чнымі
М. ана́тама-паталагі́чным ана́тама-паталагі́чнай ана́тама-паталагі́чным ана́тама-паталагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

метэапаты́чны

(ад метэа + гр. pathos = пакута, хвароба);

м-ая рэакцыяпаталагічная рэакцыя арганізма на змены надвор’я.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АМНЕЗІ́Я (ад а... + грэч. mnesis успамін),

адсутнасць успамінаў, аслабленне памяці. Нармальная амнезія ў першыя 3 гады жыцця дзіцяці абумоўліваецца недаразвіццём кары галаўнога мозга, паталагічная амнезія бывае пры псіх. хваробах, траўмах галавы, атручэннях і парушэннях свядомасці. Пры частковай амнезіі з памяці выпадаюць некат. віды і ўяўленні, пры рэтраграднай — падзеі пэўнага часу (гадзіны, дні, месяцы), якія папярэднічалі хваробе. Пры антэраграднай амнезіі забываюцца падзеі, што адбыліся пасля хваробы ці вострага парушэння свядомасці, а пры амнезіі, якая прагрэсіруе, забываецца найперш тое, што было нядаўна.

т. 1, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

патафізіяло́гія

(ад пата- + фізіялогія)

раздзел паталогіі, які вывучае заканамернасці ўзнікнення і працякання захворванняў у чалавека і жывёл; паталагічная фізіялогія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агарафо́бія

(ад гр. agora = плошча + phobos = страх)

мед. паталагічная боязь адкрытай прасторы; страх, які ўзнікае пры пераходзе праз шырокія плошчы, вуліцы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

КІСТА́ (ад грэч. kystis пузыр),

паталагічная поласць у органах і тканках арганізма з вадкім ці паўвадкім змесцівам, высланая злучальна-тканкавай абалонкай або эпітэліем. Паводле механізма ўтварэння адрозніваюць К. рэтэнцыйныя, рамаліцыйныя, дызонтагенетычныя, пухлінныя, траўматычныя, паразітарныя.

Рэтэнцыйныя К. (як правіла, набытыя) утвараюцца ў залозах (напр., слінных, тлушчавых, малочных) пры парушэнні адтоку сакрэту, што вядзе да расцяжэння залозы ці пратокі. Рамаліцыйныя К. ўзнікаюць у кампактнай тканцы пры яе размякчэнні (пры кровазліцці, запаленні, некрозе) на абмежаваным участку (напр., К. галаўнога мозга). Утварэнне дызонтагенетычных К. звязана з расшырэннем эмбрыянальных каналаў і шчылін ці з заганамі развіцця органа (напр., кістозныя ныркі). Пухлінныя К. развіваюцца найчасцей у жалезістых, сасудзістых ці касцявых пухлінах па розных прычынах (кістадэрма, лімфангіёма). Траўматычныя К. лакалізуюцца на кісцях рук, у радужнай абалонцы вока, іншы раз у падстраўнікавай залозе і касцявой тканцы пры траўматычным зрушэнні эпітэлію. Паразітарныя К. ўяўляюць сабой пузыраватыя лічынкавыя стадыі (фіны) стужкавых чарвей (эхінакок, цыстыцэрк). К. могуць мець рознае паходжанне, напр., эпідэрмоідныя К. бываюць рэтэнцыйнымі, траўматычнымі і дызонтагенетычнымі. Памеры, будова і знешнія праяўленні К. залежаць ад іх паходжання. Лячэнне хірургічнае.

А.​С.​Арцюшкевіч.

т. 8, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нарцысі́зм

(н.-лац. narcissismus, ад гр. Narkîssos = імя міфічнага юнака, які закахаўся ў сваё адлюстраванне ў вадзе, памёр ад кахання і быў ператвораны багамі ў кветку)

паталагічная самаўлюблёнасць, самалюбаванне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

АМЕНАРЭ́Я (ад а... + грэч. mēn месяц + rheō цяку),

адсутнасць менструацый на працягу 6 і больш месяцаў у палаваспелых жанчын (ад 15—16 да 45 гадоў). Абумоўлена недастатковасцю гармонаў, якія дзейнічаюць на палавыя органы жанчыны, або неўспрымальнасцю палавых органаў да гармонаў. Фізіялагічная аменарэя назіраецца да палавой спеласці, у перыяд цяжарнасці, лактацыі і ў клімактэрычны перыяд. Пры несапраўднай аменарэі менструальны цыкл нармальны, але кроў не выходзіць вонкі з прычыны заган развіцця палавых органаў (адсутнасць похвы або шыйкі маткі, адтуліны ў дзявоцкай пляве і інш.). Пры сапраўднай паталагічнай аменарэі адсутнічаюць цыклічныя змены ў палавых органах, фізіял. працэсы выспявання фалікулаў і яйцаклеткі, што выклікае бясплоднасць; парушана функц. сістэма рэгуляцыі менструальнай і ў цэлым генератыўнай функцыі жанчыны (гіпаталамус—гіпофіз—перыферычныя залозы—палавыя органы). Адрозніваюць аменарэю паталагічную першасную (менструацыі не было ні разу ў жыцці), абумоўленую паталогіяй выспявання яечнікаў, наднырачнікаў, шчытападобнай залозы, маткі, а таксама гіпаталама-гіпафізарнай вобласці і вышэйшых аддзелаў ц. н. с. Развіваецца пры ўздзеянні неспрыяльных фактараў на арганізм жанчыны ў перыяд унутрывантробнага развіцця і адразу пасля родаў. Аменарэя паталагічная другасная (менструацыя была хоць адзін раз) звязана таксама з захворваннямі органаў — звёнаў рэгуляцыі менструальнай функцыі ў выніку запаленчых, функцыян., арган. (пухліны) пашкоджанняў, нервова-псіхічных стрэсаў і інш. у перыяд палавой сталасці. Папярэднічае хваробе гіпаменструальны сіндром: менструацыі (пасля нармальных) рэдкія, кароткія, з мізэрным крывацёкам. Для лячэння неабходна спец. абследаванне.

І.​І.​Дуда.

т. 1, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)