1. Які пазбаўлены адчувальнасці, са слабай успрымальнасцю да фізічных раздражненняў. Неадчувальны да холаду.// Раўнадушны. Неадчувальны да прыгажосці.
2. Непрыкметны, нязначны. Неадчувальныя расходы.//Паступовы. Неадчувальны пераход ад аднаго колеру да другога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРАРАДЖЭ́ННЕў медыцыне,
змены ў будове і (або) функцыі клетак, тканак, якія характарызуюцца назапашваннем не ўласцівых ім рэчываў; тое, што дыстрафія. У анкалогіі — працэс злаякаснага ператварэння клетак. У неўрапаталогіі — паступовы распад нерв. валакна пад уплывам атручэння, траўмаў запалення.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Паступова1 ’паволі, патроху’ (КЭС, лаг.; Бяльк.). Укр.поступово ’тс’. Да паступовы < поступ (гл.). Сюды ж паступовасць ’павольны рух наперад’ (ТСБМ, Бяльк.).
Паступова2 ’прагрэсіўна’ (Гарэц.). З польск.postępowy ’прагрэсіўны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эвалюцы́йны
(ад эвалюцыя)
неперарыўны, паступовы;
э-ая тэорыя — вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крэшчэ́нда
(іт. crescendo)
муз. узмацненне сілы гуку, паступовы пераход ад ціхага гучання да моцнага (проціл.дымінуэнда).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дымінуэ́нда
(іт. diminuendo = змяншаючы)
муз. аслабленне сілы гуку, паступовы пераход ад моцнага гучання да ціхага (параўн.крэшчэнда).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫШЫ́ННАЯ ХВАРО́БА, горная хвароба,
паталагічны стан арганізма, абумоўлены знаходжаннем у разрэджаным паветры на вял. вышынях; у дачыненні выпадкаў знаходжання ў горных мясцовасцях наз. горнай хваробай. Развіваецца як вынік кіслароднага галадання (гл.Гіпаксія). Выяўляецца задышкай, сэрцабіццем, галавакружэннем, пачашчэннем пульсу, галаўным болем, мышачнай слабасцю, шумам у вушах, насавымі крывацёкамі, магчымыя парушэнні сардэчнай дзейнасці і страта прытомнасці. Лячэнне: паступовы спуск з вышыні, кісларод, тэрапеўтычныя прэпараты — абязбольвальныя, узбуджальныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САРАК ((Kosárek) Адольф) (6.1.1830, Гералец каля Гумпалец, Чэхія — 30.10.1859),
чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нац. школы рэаліст. пейзажа 19 ст. Скончыў Пражскую АМ (1855). Творчасці ўласцівы паступовы пераход ад пейзажа ідэалізавана-рамант. да заснаванага на непасрэдным назіранні натуры, прастата матываў і паэт. адлюстраванне станаў прыроды, перадача асаблівасцей ландшафту Чэхіі і Маравіі: «Змрок» (1853), «Матыў з Пардубіцаў» (1854), «Пейзаж з каменным мостам» (1855), «Чэшскі пейзаж» (каля 1858), «Пейзаж з капліцай» (каля 1859) і інш.