Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бо́ра, ‑ы, ж.
Халодны моцны, парывісты вецер, які дзьме з гор на марскім узбярэжжы.
[Ад грэч. boreas — паўночны вецер.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
krewki
парывісты; запальчывы, гарачы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
porywisty
рэзкі; парывісты; імклівы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
агнявы́, -а́я, -о́е.
1.гл. агонь.
2. Які мае колер агню; ярка-чырвоны.
Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны.
3.перан. Палымяны, гарачы, парывісты.
Агнявая прамова.
Агнявое слова.
4. Звязаны з абстрэлам, стральбой.
Агнявая пазіцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
böiga бу́рны, пары́вісты (вецер)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІСТРА́ЛЬ (франц. mistral ад лац. magistralis кіруючы),
моцны парывісты і халодны сухі вецер паўн.-зах. кірунку, які дзьме ў Францыі з Севенаў і паўд.-зах. адгор’яў Альпаў у даліну р. Рона (дзе часам дасягае скорасці 50 м/с) і на Міжземнаморскае ўзбярэжжа. Адзначаецца на працягу ўсяго года, але часцей зімой (часам некалькі дзён запар). Выклікае моцныя хвалі на моры, наносіць пашкоджанні пасевам; падобны на бару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Stóßwindm -(e)s, -e пары́вісты ве́цер
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАРА́ (італьян. bora ад грэч. boreas паўн. вецер),
мясцовы моцны і парывісты халодны вецер, накіраваны ўніз па горным схіле. Назіраецца пераважна зімой у мясцінах, дзе невысокія горныя хрыбты (да 300—600 м) узнімаюцца над морам, напрыклад на Балканскім узбярэжжы Адрыятычнага м., каля Новарасійска на Каўказе, на берагах Байкала і інш. Утвараецца, калі халоднае паветра перавальвае праз хрыбет і з вял. скорасцю (да 40—60 м/с) «падае» па схіле. Бара выклікае значнае пахаладанне, небяспечнае для суднаў (магчыма хуткае абледзяненне).