Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пары́ск ’паркаль; (паркалёвая) хустка’, парыскаем ’паркалёвы’ (Мат. Гом.). Няясна. Ці не звязана з польск.paryski ’парыжскі’ < Parys ’Парыж’, адкуль маглі прывозіць тканіну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэ́каль ’паркаль’, прэкалёвый ’зроблены з паркалю, паркалёвы’ (Бяльк.). Да паркаль (гл.); відаць, з пераасэнсаваннем пачатку зыходнай формы паркаль (< польск.perkal) як прыстаўкі прэ‑ (атаясамленай з польск.prze‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сарафа́н, ‑а, м.
Руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобага крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў з засцежкай пасярэдзіне. // Жаночая сукенка без рукавоў. Выйшла і Святланка разам са сваім класам, са школай. У белай блузцы і блакітным сарафане.Юрэвіч.Чырвоны паркалёвы сарафан Валі здалёку здаваўся нейкай незвычайнай жывой кветкай.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сі́тцавы ‘паркалёвы’ (Бяльк.), сі́тцы ‘паркалі’ (Касп.), сі́цец ‘паркаль’ (Бяльк., Ян., Сцяшк.). Запазычанне з рус.си́тец, си́тцевый, якое з нідэр.sits ‘тс’; апошняе ўзыходзіць да хіндзі chît, chîn або бенгалі chits, ст.-інд.citrás ‘стракаты’ (Фасмер, 3, 628; Праабражэнскі, 2, 290).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
calico
[ˈkælɪkoʊ]1.
n., pl. -coes or -coes
набіва́ны парка́ль
2.
adj.
1) паркалёвы
2) рабы́, пярэ́сты
a calico mare — пярэ́стая кабы́ла
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВІЛЕ́ЙСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў цэнтр. Беларусі (пераважна на ПнЗ Мінскай і ПнУ Гродзенскай абл.), які бытаваў у 19 — пач. 20 ст. Зазнаў уплыў гар. касцюма, што выявілася ў прыёмах крою і пашыву, шырокім выкарыстанні крамных тканін. У жаночы гарнітур уваходзілі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт (у будні замест яго надзявалі безрукаўку-сканцэрку). Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, з сярэдзіны 19 ст. — з гесткай, аздаблялі паскам расліннага ці геам. чырвона-чорнага арнаменту на грудзях, плячах і каўняры. Узоры клетак і паскаў на спадніцы (з 4 прамавугольных, пазней трапецападобных полак) утвараліся за кошт чорных, цёмна-сініх, шэрых, жоўтых прасновак і прокідак утку. Спадніцу-андарак ткалі ў буйнарапортныя зялёна-вішнёвыя клеткі ці аднаго сіняга, чорнага колеру (спадніца-рудляк). Фартух аднаполкавы, белы льняны ці паркалёвы або цёмны з крамных тканін; упрыгожвалі гафтам, нашыўкамі стужак, маршчэннем. Гарсэт (шнуроўка) з чорнай або цёмна-сіняй шарсцянкі ці аксаміту кроілі з баскай у 6—8 кліноў. Жаночыя галаўныя ўборы: намітка, белая палатняная або разнаколерная з фабрычнай шарсцянкі хустка і вялікая тканая або вязаная з воўны хустка-ахінанка, каптур. Традыцыйную жаночую вопратку — бурнос і паўбурнос, расшыраныя ўніз, аздаблялі нашыўкамі гладкіх і зубчыкавых паскаў чорнага аксаміту, тасьмы ў спалучэнні з машынным штапам. Святочнай вопраткай былі суконныя капоты. Мужчынскі гарнітур складаўся з кашулі, нагавіц, сіняй ці чорнай камізэлькі (доўгай са стаячым каўняром ці кароткай), аздобленай нашыўкамі, трохвугольнай шыйнай хустачкі (каляшыйнік), галаўнога ўбору. У віленскім строі шмат відаў мужчынскай вопраткі, што адрозніваліся якасцю тканін, кроем, маст. афармленнем. У халодную восень і вясну насілі армяк, сярмягу, чуйку, бурку, якія шылі з валенага сукна, узімку — непацягнутыя або пацягнутыя кажухі.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Вілейскі строй. Дзяўчына ў зімовай вопратцы (бурнос). Вёска Каралеўцы Вілейскага раёна.