беламо́рына

папяроса маркі "Беламорканал"’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. беламо́рына беламо́рыны
Р. беламо́рыны беламо́рын
Д. беламо́рыне беламо́рынам
В. беламо́рыну беламо́рыны
Т. беламо́рынай
беламо́рынаю
беламо́рынамі
М. беламо́рыне беламо́рынах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скуры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ску́рыцца; зак.

Зрасходавацца пры курэнні; дакурыцца.

Папяроса скурылася.

|| незак. ску́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папиро́са папяро́са, -сы ж.; цыга́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыга́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Папяроса-самакрутка.

|| прым. цыга́рачны, -ая, -ае і цыга́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папяро́ска, ‑і, ДМ ‑росцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Тое, што і папяроса; невялікая тонкая папяроса. Вячэра, зацягваючыся папяроскай, махаў далонню перад тварам, разганяючы дым. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыгарэ́та, ‑ы, ДМ ‑рэце, ж.

1. Маленькая тонкая цыгара. Купіць цыгарэту.

2. Папяроса без муштука.

[Фр. cigarette, ням. Zigarette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cigaret(te)

[ˈsɪgəret]

n.

папяро́са, цыгарэ́та f.

cigarette case — папяро́сьніца f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

цыга́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Самаробная папяроса, самакрутка. Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. Мележ. Юрка скручваў цыгарку, насмешліва папракаў прыяцеля. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. нага.

2. Апора, стойка (стала, крэсла і пад.).

Н. крэсла.

3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны.

4. Рассоўная частка некаторых інструментаў (спец.).

Н. цыркуля.

Казіная ножка — самаробная папяроса ў выглядзе люлькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мушту́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.

2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.

|| прым. муштуко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)