2. Званіць папераменна ці адначасова з кім‑н. //Папераменна ці адначасова звінець. Перазвоньваюцца косы на сенажацях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераступа́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1.гл. пераступіць¹.
2.Папераменна, мяняючы апору, паднімаць то адну, то другую нагу.
П. з нагі на нагу ад холаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трансфарма́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы касцюмы, грым і пад.
2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wéchselweiseadv
1) узае́мна
2) па чарзе́, папераме́нна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
перасві́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1.Незак.да перасвіснуцца.
2. Свістаць адначасова або папераменна (пра птушак). Птушкі сонна .. перасвіст валіся ў гушчары.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ПРАСЦЯ́К»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. У кампазіцыйнай аснове танца 2 рады выканаўцаў мяшанага складу адзін супраць аднаго сыходзяцца да сярэдзіны танц. пляцоўкі, потым вяртаюцца на месца, выконваючы двайны прытуп з падскокамі на абедзвюх нагах папераменна, у заключэнні фігуры — двайны прытуп без падскокаў. Выконваецца пад гармонік ці інш.муз. інструмент і калект. выкананне прыпевак удзельнікамі абодвух радоў папераменна. Часам выконваецца варыянт асн. фігуры: адзін рад танцуе на месцы, 2-і на яго наступае, потым вяртаецца на месца, і наадварот. Пашыраны на Брэстчыне, Гомельшчыне. Існуе сцэнічны варыянт танца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыёпераклі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Радыёперадача, у якой удзельнічаюць папераменна некалькі радыёстанцый з мэтай узаемнай інфармацыі, абмену думкамі і пад. Радыёпераклічка гарадоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРЫ́ЧНЕВЫЯ ГЛЕ́БЫ,
тып глеб, што ўтвараюцца ў горных раёнах пад покрывам сухіх вечназялёных лясоў і хмызнякоў ва ўмовах папераменна-вільготнага субтрапічнага клімату. Маюць карычневую афарбоўку, якая ўнізе паступова святлее. Асн. падтыпы: вышчалачаныя, тыповыя і карычневыя карбанатныя. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Закаўказзі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы.
Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, значным агліненнем (на 30—60 см), насычанасцю кальцыем, нейтральнай рэакцыяй. Магутнасць гумусавага гарызонта 30—40 см. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, сады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ДОМОСТИ» пятроўскія,
першая руская друкаваная газета. Засн. паводле ўказа Пятра I. Выдавалася з 16.12.1702 (па інш. звестках з 2.1.1703) да 1917 спачатку ў Маскве (да 1711), потым папераменна ў Пецярбургу і Маскве. Мяняла назвы: «Ведомости», «Ведомости московские», «Ведомости о военных и иных делах...» і інш. Выходзіла неперыядычна. Друкавала звесткі пра поспехі прам-сці, асветы і гандлю, паведамленні пра перамогі арміі і флоту, замежную інфармацыю. З 1728 выходзіла пад назвай «Санкт-Петербургские ведомости».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛАНЕ́ЛА, віланель (італьян. villanella ад лац. villanus сялянскі, вясковы),
лірычны верш цвёрдай страфічнай будовы. Бярэ вытокі ў сярэдневяковай італьян. і франц. песеннай паэзіі. Складаецца з шасці 3-радковых строф, сярэднія радкі якіх рыфмуюцца паміж сабою. Пачатковы і заключны радкі 1-й страфы, звязаныя кальцавой рыфмай, папераменна паўтараюцца ва ўсіх астатніх тэрцэтах. Завяршае віланелу радок 1-й страфы. У бел. паэзіі гэту страфічную форму выкарыстаў С.Панізнік у вершы «Дзень развітання».