перадрама́ць, ‑драмлю, ‑драмлеш, ‑дрэмле; зак., што і без дап.
Разм. Прабыць нейкі час у стане дрымоты. Перадрамаць гадзіну. □ Максімка паставіў Буланчыка ў хлеў і, ідучы ў дом, рашыў.. нікому не пападацца на вочы, як-небудзь ціх[е]нька перадрамаць ноч і назаўтра скарэй ехаць дадому.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Навя́ліцца ’навязвацца, нападаць; пападацца’ (Нас.), ’унадзіцца, дзейнічаць настойліва і неадступна’ (Бяльк.), ’настойліва і упарта ажыццяўляць сваё жаданне, сваю думку’ (Гарэц.), ’прывязацца да чаго-небудзь раптоўна’ (Мядзв.), ’накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі’ (ушац., Нар. сл.), навяльвацца ’настойваць, настойліва дамагацца’ (Гарэц.), ’прыставаць, чапляцца, навязвацца’ (Юрч.). Да вяліцца ’прагна хацець чаго-н.’, далейшая этымалогія якога няпэўная (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да прыкінуцца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Праўда, зямля там не дужа добрая — ёсць пырнік, свірэпка, растуць васількі, дзе-нідзе прыкідваецца і шча[ўе].Гроднеў.
3.Зал.да прыкідваць.
•••
Прыкідвацца авечкай — выдаваць сябе за някемлівага, дурнаватага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыкіда́цца ’прыставаць (пра хваробу); прыключацца, прыставаць (няшчасцю); наскокваць, накідвацца; прыкідвацца, прытварацца’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Нар. Гом.), прыкі́давацца ’прыставаць (пра хваробу)’ (віл., Сл. ПЗБ), прыкі́дывыцца ’прыкідвацца, прытварацца’ (Бяльк.), прыкі́нуцца ’прыставаць (няшчасцю, хваробе)’ (Бяльк.), таксама зак. тр. прыкі́нуцца ’прыняць пэўны выгляд з мэтай падману; прытварыцца; раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу, штосьці нядобрае)’; перан. ’прывязацца, прыхіліцца’ (ТСБМ, ТС). Сюды ж амонімы з іншай семантыкай: прыкіда́цца ’трапляцца, пападацца; прызнаваць сваяцкія сувязі, роднасць; спрыяць, ставіцца з прыхільнасцю; прыставаць’ (Ян., ТС), прікіда́цца ’пападацца’ (Бяльк.). Да кіда́ць/‑ца (гл.). Таксама сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку ’прыстаць (пра хваробу)’: пры́кідзь, пры́кісь ’запаленне; дзіцячая хвароба, вогнік’ (чэрв., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), пры́кісь ’ускладненне хваробы’ (ашм., Стан.), прыкі́дка, прыкі́тка ’запаленне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), і прыметнікі з далейшым семантычным развіццём: прыкі́дны́ ’ветлівы, ласкавы, прыхільны’ (навагр., Нар. сл.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; ТС), прыкі́длівы, прыкі́дчывы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (слаўг., лельч., нараўл., ЛА, 3), прыкі́дліву ’прыветлівы’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ніштава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Досыць добры, нядрэнны. Чалавеку гадоў было на выгляд за трыццаць. Такі сабе русявы, ніштаваты мужчынка.Брыль.Я пайшоў у прамтаварны магазін, купіў ніштаваты гарнітур, туфлі.Лупсякоў.
2. Значны, немалы (па велічыні, колькасці). Ніштаватая сума грошай. □ Нам часцей пачалі пападацца ніштаватыя шчупачкі.Хведаровіч.У нашых скураных торбачках ёсць дабраваты кусок сала і ніштаваты акраец хлеба.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкіда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да прыкінуцца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Сям-там прыкідаліся белыя гімнасцёркі і казённыя раменныя папругі.Колас.Бярэзінка была жоўтая, але сям-там прыкідаліся яшчэ і зялёныя лісточкі.С. Александровіч.Між.. вазоў таўклося процьма дзяўчат і хлопцаў, між якімі рэдкімі адзінкамі прыкідаліся чыноўнікі з блішчастымі цэшкамі.Гартны.
3.Зал.да прыгадаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́зваццанесов.
1. пока́зываться, появля́ться;
2. мере́щиться, каза́ться;
3.страд. пока́зываться; ука́зываться; обнару́живаться; изобража́ться, отража́ться; предъявля́ться; см. пака́зваць;
◊ на во́чы не п. (не папада́цца) — на глаза́ не пока́зываться (не попада́ться)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
навёртываться
1. накру́чвацца; (наматываться) намо́твацца;
2.(вращаясь по винтовой линии, надеваться) накру́чвацца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
zuhánden
adv
1.
пад рука́мі, паблі́зу
◊ ~ kómmen* — папада́цца пад ру́кі
2.
prp (G) ва ўла́сныя ру́кі (каму-н.) (надпіс на пісьме або дакуменце)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пракі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Кідацца некаторы час. Пракідацца ўсю ноч у гарачцы.
2.Разм. З цяжкасцю, як-небудзь пражыць. — Ведаеце што, — нарэшце рашыла.. [Ганна Сяргееўна]. — Вазьміце мой гадзіннік.. Прадайце.. — Што вы? Не трэба, — адступіла Марыя Цімафееўна. — Мы і так пракідаемся.Няхай.
пракіда́цца, ‑а́ецца; незак.
Пападацца, трапляцца паміж чым‑н. Лес неўпрыкмет гусцеў — пачалі пракідацца бярозы, сосны, ясені...Сачанка.Бацька.. насыпаў сыну жменю духмяных сакаўных суніц, сярод якіх пракідаліся і чарніцы.С. Александровіч.У русых валасах, зачэсаных угору, пракідалася па адной сівай валасінцы.Пестрак.//перан.Разм. Праяўляцца (пра пачуцці, перажыванні). Шмат у чым пракідалася яго [настаўніка] слабая вера ці і зусім нявера на погляд тутэйшых людзей.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)