chimney sweep

а) каміна́р -а́ m.

б) памяло́ для чышчэ́ньня ко́мінаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Радло́ ’плуг акучваць бульбу’, ’акучнік’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.), сюды ж радлава́ць, радлі́ць ’акучваць’ (там жа). Адаптаваны па націску (відаць, па тыпу вясло́, памяло́) паланізм. З польск. дыял. radło ’саха’. Параўн. ра́ла2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гайда́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца і го́йдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз. Гайдацца на гушкалцы. □ Над пожняй хвоя, Быццам памяло, Гайдаецца і размятае хмары. Макаль. // Мець хвалісты выгляд, пералівацца хвалямі (пра якую‑н. паверхню). Акіян гайдаўся на прасторы. Звонак. Густы, працяглы шолах на кукурузным полі. Радасна пазіраць Тасі, як плыве, гайдаецца пад ветрам зялёнае мора. Бялевіч.

2. Зал. да гайдаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

венік / асаджаны: мятла, мяцёлка / для падмятання ў печы: памяло / сцёрты: дзяркач; памяценнік, гальнік (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рассадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Пасадзіць (некалькіх, многіх), даўшы кожнаму месца. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. Нарэшце фатограф рассадзіў усіх, як належыць. Ус.

2. Памясціць, пасадзіць паасобку (звычайна тых, хто сядзеў разам). Рассадзілі нас усіх восем па адзіночках такіх велізарных пецярбургскіх «Крыжоў». Пальчэўскі. Людна з Шэйдакам першы час пасля таго, як іх рассадзілі, адчувалі сябе нібы тая рыба, якую выцягнулі з вады. Сабаленка.

3. Перасадзіць расліны радзей, іншым чынам. Рассадзіць расаду капусты. Рассадзіць памідоры.

4. Разм. Разбіць, раскалоць моцным ударам. І беглі ўсе на двор, дзе ляжаў сыры снег.., дзе ўжо мільгалі снежкі і цяжка гупалі ў дашчаны ганак, пакуль нехта не рассадзіў акно, пакуль не выбег той самы пануры вартаўнік, перавярнуўшы ў руках памяло. Адамчык. // Моцна параніць. — Антоська, даражэнькі, паміраю, — заплакаў п’янаваты Сцяпан.. — Во, глядзі, як рассадзіў мне галаву Рысь... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярдзі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны (пра чалавека). Маці ў .. [Івана] была сярдзітая, набожная жанчына. Машара. На маё дзіва, звычайна сярдзіты і строгі, бацька нават не накрычаў. Скрыган. Сярдзіты стораж выганяў нас з саду, З шырокай барадой, як памяло. Гаўрусёў. // Уласцівы такому чалавеку. Сярдзіты нораў. // Люты, злы (пра жывёл). У дзядзькі Антона надта сярдзітыя сабакі, ды затое разумныя, умелі пільна сцерагчы двор. Грамовіч.

2. Які сярдуе, злуецца на каго‑, што‑н., перажывае гнеў. [Аптэкар:] — Нешта дзядзька Галілей дужа сярдзіты сягоння? Зарэцкі. Базыль дадому вярнуўся стомлены, сярдзіты. Бажко. [Кіру] пад локаць падтрымліваў Пракоп Свірын — нахмураны, нават сярдзіты. Карпаў. // Які мае гнеўны, злы выраз (пра вочы, твар і пад.). Поглядам сярдзітым, нездаволеным [жонка] абмерала [Базыля]. Нікановіч. // Прасякнуты, выкліканы гневам, злосцю. Сіваваронкі з сярдзітым краканнем кружылі над дуплістымі дзеравякамі. Колас.

3. перан. Разм. Моцны ў сваім праяўленні, люты (пра мароз, вецер і пад.). Сярдзітая нахлынула зіма. Танк.

4. Які моцна дзейнічае (пра віно, табаку, гарчыцу і пад.). Бацька .. перакуліў кілішак, крэкнуў і занюхаў мякішам хлеба. — Сярдзітая, халера, спірытус з панскага бровара. Грахоўскі. // Залішне высокі, недаступны (пра цану). Сярдзітая цана.

5. Разм. Старанны, заўзяты. Хлопец страх сярдзіты да работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спі́ца ‘адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам’ (ТСБМ, Бяльк., Маш., Маслен., Дэмб. 2, Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), ‘стрыжань’ (ТСБМ), ‘шыла для пляцення лапцей’ (ТСБМ, Бяльк., ЛА, 4, Сл. ПЗБ), ‘стрэмка’, ‘драўляны цвік, якім змацоўваюць бярвенні’, ‘калок, які забіваюць у хвою пад борць; спічак, на якім трымаецца ў вуллі вашчына і пад.’ (ТС). Укр. спи́ця, шпи́ця, рус. спи́ца, ст.-рус. стъпица ‘ткацкі чаўнок; кол’, стьпи́ца, польск. szpica, śpica, в.-луж. stpica, stwica, чэш. špice, н.-луж. špica, ст.-чэш. stpica, славац. spica, серб.-харв. спи̏ца, славен. špíca ‘спічак, стрыжань’. Прасл. дыял. *stъpica ‘тонкі кавалак дрэва’, ‘спіца ў коле’ роднаснае лат. stups, stupeпамяло’, stupas ‘пух; дробныя галінкі’, ст.-інд. stupes ‘чуб’, грэч. στοπός ‘палка, ручка, сцябло’; праславянскі дыялектызм набліжаюць да літ. stìpinas ‘спіца’, мн. л. stipinaĩ ‘падпоркі ў саней’, stiprùs ‘моцны, здаровы’, лат. stiprs ‘тс’, с.-в.-ням. stīf ‘жорсткі; прамы’. Гл. Траўтман, 287; Махэк₂, 621; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1108; Фасмер, 3, 735; Шустар-Шэўц, 1362. Параўнанне ці вывядзенне з ням. Spitze ‘вастрыё’ (Міклашыч, 317; Карскі, Белорусы, 157) або з ням. spitz ‘востраканцовы’ (Праабражэнскі, 2, 365) Фасмер (тамсама) лічыць беспадстаўным; гл. таксама Скок, 3, 310; Бязлай, 4, 98–99. Сяткоўскі (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 330) дапускае змяшэнне *stъpica ‘спіца ў калясе’, ‘калок’ з запазычаннем з нямецкай. Сюды ж спі́цка ‘касцяное шыла для падплятання лапцей’ (Касп., ЛА, 4), спіца́к ‘тс’ (ЛА, 4), ‘малаток для драблення камянёў’ (Скарбы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)