1. Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго‑н. па якой‑н. паверхні.
2. Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго. Дзеці гулялі ў квач, бегалі, перакульваліся, часта выбягалі на шашу.Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brush1[brʌʃ]n.
1. шчо́тка; памазо́к;
shine with a brush начышча́ць шчо́ткаю да бля́ску
2. чы́стка (адзення);
give a brush чы́сціць
3. пэ́ндзаль;
Turner’s magic brush чаро́ўны пэ́ндзаль Тэ́рнера
4. лёгкі до́тык
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ки́сточкаж.
1.(для рисования) пэ́ндзлік, -ка м.;
2.(для украшения) кута́сік, -ка м.;
3.бот. гро́начка, -кі ж.;
4.(для смазывания)памазо́к, -зка́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Квач ’вялікі памазок з пакулля, рагожы для размазвання чаго-н. па якой-н. паверхні’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Грыг., Гарэц.), ’дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго’ (ТСБМ, ТС). Параўн. укр.квач ’тс’. Польск.kwacz — запазычанне з бел. ці ўкр. Тое ж можна сказаць і аб арэальна абмежаваным рус.квач. Звычайна звязваецца па паходжанню з kvacati, якое мае таксама арэальна абмежаваны характар. Толькі балг. паралель выводзіць яго за межы бел.-укр. арэала. Насуперак Слаўскаму (3, 453) бліжэй за ўсё да квач германскія паралелі. Але разглядаць яго як запазычанне з ням.Quast нельга зыходзячы перш за ўсё з лінгвагеаграфічных меркаванняў. На жаль, мы не ведаем гоц. рэфлексацыі прагерм.kwastu‑. Можна меркаваць аб арэальна абмежаваным запазычанні з гоц.*ku̯ast‑ (ku̯ast‑ > ku̯ats). Параўн. адпаведныя прыклады ў Лекс. Палесся, 16–17. Надзейнасць гэтай гіпотэзы, аднак, невялікая, улічваючы незафіксаванасць гоц. крыніцы і фанетычныя цяжкасці (доўгі галосны і ч‑заканчэнне ў бел. і ўкр. паралелях). Сувязь квач з прасл.kvaka ’гак’, якое рэканструюецца на аснове паўднёва- і заходне-славянскіх рэфлексацый, яшчэ менш надзейная, бо не толькі істотна адрозніваецца ад квач семантычна, але рэпрэзентуе зусім іншы слав. арэал (Слаўскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
brush
I[brʌʃ]1.
n.
1) шчо́тка, шчо́тачка f., dim.; пэ́ндзаль -ля m. (для малява́ньня); памазо́к -ка́m. (для гале́ньня)