паліга́мія

(ад палі- + -гамія)

1) мнагашлюбнасць (полігінія або паліандрыя); параўн. манагамія 1;

2) спарванне аднаго самца з некалькімі самкамі ў перыяд размнажэння (параўн. манагамія 2);

3) наяўнасць у адной расліны двухполых кветак побач з аднаполымі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

полига́мия паліга́мія, -міі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

polygamy [pəˈlɪgəmi] n. паліга́мія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мнагашлю́бнасць, -і, ж.

Форма афіцыйнага шлюбу, пры якой мужчына можа мець некалькі жонак, а жанчына — некалькі мужоў; палігамія.

|| прым. мнагашлю́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манага́мія, ‑і, ж.

Форма шлюбу, якая дазваляе быць у шлюбных адносінах аднаму мужчыне толькі з адной жанчынай і наадварот; аднашлюбнасць; проціл. палігамія.

[Ад грэч. mónos — адзін і gamos — шлюб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Polygame f - паліга́мія, мнагажо́нства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vielweiberi f - мнагажэ́нства, паліга́мія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

poligamia

ж. палігамія, мнагажэнства, шматжэнства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

манага́мія

(ад мана- + -гамія)

1) аднашлюбнасць, форма шлюбу, якая дазваляе быць у шлюбных адносінах аднаму мужчыне толькі з адной жанчынай (параўн. палігамія 1);

2) адносіны паміж жывёламі, калі самец на працягу доўгага часу спароўваецца з адной самкай (параўн. палігамія 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПОЛІГІНІ́Я (ад полі... + грэч. gynē жанчына, жонка),

1) у заалогіі форма палавых зносін, пры якой за 1 сезон размнажэння самец спароўваецца з некалькімі самкамі. Пры тэрытарыяльнай П. індывід. ўчасткі некалькіх самак размешчаны ў межах тэрыторыі, якую ахоўвае самец. Вядома ў прыдонных рыб, каланіяльных птушанятных відаў птушак, некат. млекакормячых (рукакрылыя, грызуны, ніжэйшыя прыматы). Пры гарэмнай П. самец збірае каля сябе групу самак (гарэм), якая распадаецца адразу пасля іх апладнення (напр., у птушак — курыныя, у млекакормячых — капытныя, ластаногія і інш.). Аблігатная П. мае месца ў млекакормячых, якія пастаянна жывуць групоўкамі з некалькіх самак і 1 самца (зебры, кашалоты, некат. мартышкі і інш.). У грамадскіх насякомых пад П. разумеюць наяўнасць у сям’і некалькіх самак, якія даюць патомства.

2) У цытагенетыцы П. — з’яднанне аднаго мужчынскага і двух ці больш жан. прануклеусаў у яйцаклетцы.

3) Тое, што мнагажонства (гл. таксама Палігамія).

т. 12, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)