Пелюшо́к1 ’варэнік без начынкі’ (брагін., Нар. словатв.), параўн. пелю́шкі ’пернікі’ (Растарг.). З польск. paluszek ’від пернікаў у выглядзе пальчыка’ < ’пальчык’. Пе‑ замест па‑ пад уплывам лексемы пельмені.

Пелюшо́к2 ’пень’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Памянш. ад пень (гл.), параўн. польск. pieniuszek < pień ’пень’ (з менай нʼ > лʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палю́к ’ручка касы’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж.), палюх (Сл. ПЗБ), пълʼук (ДАБМ, 831) ’тс’. Вытворнае ад палец, якое ў значэнні ’ручка касы’, прынамсі, шырока распаўсюджана ў рус. дыялектах (гл. СРНГ, 25), з дапамогай суф. -ук, ‑ух (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178). Рус. навасіб. палюк ’ручка касы’, польск. paluchпальчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЕ́ДЫНЬШ ((Mediņš) Яніс) (9.10.1890, Рыга — 4.3.1966),

латышскі кампазітар, дырыжор; адзін з заснавальнікаў лат. класічных оперы і балета. Брат Екабса Медыньша і Язепса Медыньша. Скончыў 1-ы Рыжскі муз. ін-т па класах фп., скрыпкі і віяланчэлі (1909). З 1904 скрыпач аркестра Лат. т-ра ў Рызе, з 1913 (з перапынкам) дырыжор Лат. оперы. У 1928—44 гал. дырыжор сімф. аркестра і муз. кіраўнік Лат. радыё. У 1921—44 выкладаў у Латв. кансерваторыі (з 1929 праф.). З 1944 жыў у Германіі, з 1948 — у Стакгольме. Сярод твораў: оперы «Агонь і ноч» паводле Я.Райніса (1921, дылогія), «Багі і людзі» (1922), «Хлопчык з пальчык» (1927), «Свавольніца» (1939), балеты «Перамога кахання» (1935), «Стальныя крылы» (1936; усе паст. ў Рызе); сімф. творы, у т. л. 4 арк. сюіты, паэмы «Іманта» (1924), «Сіняя гара» (1927); канцэрты для віяланчэлі і для фп. з арк.; камерна-інстр. творы, сольныя песні.

Л.А.Сівалобчык.

т. 10, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

paluszek

palusz|ek

м.

1. пальчык;

2. ~ki мн. кул. палачкі;

słone ~ki — салёныя палачкі;

~ki rybne — рыбныя палачкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пераду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Падумаўшы яшчэ раз, змяніць свой намер, прыняць іншае рашэнне. Кастусь падышоў да акна, хацеў пастукаць, але перадумаў. С. Александровіч. Над пераходам з’явілася чайка і паляцела ўслед. Потым перадумала, нешта выглядзела сабе ў хвалях, спрытна спікіравала. Даніленка.

2. што, аб чым і без дап. Падумаць пра ўсё, многае. Малады настаўнік шмат перажыў, перадумаў. Колас. Пальчык апынуўся на гаўптвахце. Усяго яму ўляцела дзесяць сутак. Часу было многа, каб перадумаць усё, узважыць і ў многім пакаяцца. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаро́ць, спару, спораш, спора; зак.

1. што. Адпароць, аддзяліць. [Лукавіцын] адразу скеміў, што справа дрэнь — прыціх, спароў гузікі і зняў цэшку. Крапіва. Вышыўка на рукавах зліняла, выцерлася, і Сабіна, спароўшы яе зусім, кладзе новыя чырвоныя крыжыкі. Ракітны.

2. каго-што. Скінуць, зняць што‑н. адкуль (звычайна зверху ўніз). У заслоне [загадчык гаража] трохі заблытаўся, спароў з галавы вушанку, разблытваючыся, потым наступіў на яе і ледзь не бразнуўся са сцэны. Кулакоўскі. // перан. Выжыць каго‑н. адкуль‑н., вымусіць пайсці, пакінуць што‑н. Ніхто мяне з маёй зямлі не спора, на якой я спрадвеку сядзеў. Чорны. Пальчык ужо хацеў даць .. [днявальнаму] якое-небудзь «заданне», каб спароць яго на хвіліну з гэтага месца. Дамашэвіч.

3. Разм. каго-што. Скалоць, накалоць чым‑н. вострым. Спароць шпрыцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)