цурба́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і цурбан (у 1 знач.). Бацька ў паддзёўцы, хоць на двары душна, расколвае цурбакі на паленне. Хадкевіч. Лазар сядзеў на цурбаку і расказваў пра сваю маладосць. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пал ’выстрал; паленне (у печы)’ (Нас.). Рус. вы́пал ’дзеянне па дзеяслову выпаливать’, ’выстрал’, польск. wypał, в.-луж. wupał ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпаліць (гл. паліць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Fuerung

f -, -en

1) пале́нне

2) па́ліва

3) то́пка (печы, катла)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

то́пка ж.

1. (действие) пале́нне, -ння ср.; аце́пліванне, -ння ср.; см. топи́тьI;

2. (часть печи) то́пка, -кі ж.; (печь) печ, род. пе́чы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

smoke1 [sməʊk] n.

1. дым

2. infml курэ́нне, пале́нне;

a break for a smoke пераку́р;

have a smokе куры́ць

go up in smoke згарэ́ць ушчэ́нт;

like smoke мі́гам, умо́мант;

there is no smoke without fire BrE няма́ ды́му без агню́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пале́на ’адпілаваны або адпілаваны і рассечаны кавалак бервяна на паліва’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), поле́но (ТС, Шушк.), пале́нне ’тс’ (Шат.). Агульнаслав. (рус. поле́но, укр. полі́но, ст.-рус., ц.-слав. полѣно, польск. polano, чэш., славац. poleno, славен. poléno, балг. полено) і прасл. polěno. Лічыцца звязаным з дзеясловамі з коранем pol‑ ’палаць, гарэць’ (ст.-рус. полѣти, чэш. poleti і г. д.) і далей, з паліць, полымя (гл.) (Міклашыч, 235; Траўтман, 212; Фасмер, 3, 308). Па іншай версіі (Праабражэнскі, 2, 103; Махэк, 469), вытворнае ад пол ’палавіна’, г. зн. ’палавіна, рассечаны на дзве палавіны кавалак ствала’. Атрэмбскі (гл. Фасмер, там жа), параўноўвае з літ. liepsnà ’полымя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

palenie

н.

1. спальванне;

palenie na stosie — спальванне на вогнішчы;

2. паленне (у печы);

3. абпальванне (цэглы);

4. курэнне;

”palenie wzbronione” — «курыць забаронена!»; «не курыць!»;

5. пражанне (кавы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

варушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; незак.

1. каго-што. Дакранаючыся да чаго‑н., прыводзяць у рух. Ціхі вецер вее І траву варушыць. Астрэйка. // перан.; што. Выводзіць са стану спакою, узбуджаць. Словам дакорным маці боль несціханы варушыць. Глебка. А як яны варушылі, пераварочвалі сэрца, гэтыя салаўі. Васілевіч.

2. чым. Рухаць павольна, злёгку. На другім канцы стала, загарнуўшы кніжку, бязгучна варушыла губамі Наташа — вучыла верш. Шахавец.

3. што. Злёгку разграбаць; пераварочваць. Варушылі зерне, каб яно падсыхала, перавейвалі, сартавалі. Скрыган. Каржакаваты з абветраным тварам і пышнымі вусамі мужчына час ад часу варушыць суком падгарэлае паленне. Курто.

•••

Варушыць (круціць) мазгамі (галавою) — разважаць, абдумваць. З зямлёю клопат быў вялікі. Прыйшлося ездзіць да Хадыкі Ды варушыць і галавою Над гэтай справай грашавою. Колас.

Варушыць памяць — напамінаць аб кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кагане́ц ’свяцільня’ (БРС), ’свяцільня, робіцца з чарапка, у які наліваюць сала і апускаюць кнот’ (Бяльк.), ’светач, свяцільня’ (Гарэц.), ’смольная лучына’ (Др.-Падб.), цэнтр.-бел., паводле сведчання Багдановіча, 18, каганец, на якім «паляць сухое паленне для асвятлення хаты», параўн. Машынскі, 121. Укр. каганець ’начны свяцільнік’, рус. дыял. каганец ’свяцільнік у выглядзе чарапка, у які наліваюць сала або алей і кладуць кнот’, польск. kaganek, kaganiec ’свяцільнік з кнотам’, ’лучына’, чэш. kahánek, kahan, kahanec ’свяцільнік, каганец з кнотам’, славац. kahan, kahanec ’тс’. Слаўскі (2, 21) прыводзіць яшчэ балг. дыял. гаганица ’вялікае вогнішча, якое раскладаецца на ростанях у нядзелю першага тыдня велікоднага посту’ (у БЕР, 1, 222: ’жэрдка, шост з саломай (факел?)’), параўн. польск. gaganiec. У якасці крыніцы гэтых слоў звычайна лічыцца грэч. τᾱγηνον, τᾱγανον ’патэльня і інш.’, аднак Фасмер (2, 155) звяртае ўвагу на тое, што ў с.-грэч. адсутнічае форма на , а ёсць толькі ταγανον, ταγανισν, якое праз цюрк. запазычана ў рус. мову (таган). Прыняцце грэч. крыніцы патрабуе тлумачэння фанетыкі; Слаўскі (там жа) піша: «Неабходна было б «прыняць даўнюю дыстантную асіміляцыю tgkg, gg». Такім чынам, больш надзейнай крыніцай можа быць цюрк., параўн. чув. kэgan ’ручка на посудзе’, што Фасмер (2, 155) аспрэчвае з прычыны далёкага значэння. Гэты аргумент не вельмі сур’ёзны, калі ўлічыць магчымасць пераносу значэння, тым больш пры запазычанні. Брукнер (213), улічыўшы чэш. kahan ’глечык, посуд’, адзначыў, што суф. ‑an утварае прасл. назвы посуду і што ён можа быць славянскага паходжання. Супраць Слаўскі, які, відаць, меў на ўвазе яшчэ і такія значэнні, як kaganiec ’металічная або раменная сетка, якая накладаецца на морду зверу (сабаку)’, і спасылаўся па Дарашэўскага, PF, XIII, 77. Махэк₂ (235) значэнне ’кацялок для палення (смалы)’ лічыць зыходным. Ён прапанаваў: kahan < *gagan (параўн. польск. гутарковыя формы), якое звязана з žega; ступень gag‑ засведчана таксама ў слове jьz‑gaga, žáha; g‑ > k у выніку дысіміляцыі. Можна адзначыць, што балг. паралель таксама падмацоўвае такое рашэнне, як, магчыма, і рус. (пск., асташ., цвяр.) каганок ’маленькі чыгунок або кацялок ш вушкамі, які ўмазваецца ў печ’. Значэнне ’кацялок’ выяўляецца і ў рус. каган ’возера на заліўным лузе, невялікае возера, якое перасыхае ўлетку’. Думку Брукнера адносна таго, што слова kahan ведаюць толькі палякі і чэхі, а на ўсходзе гэта запазычанне, аспрэчвае Слаўскі, аднак лінгвагеаграфія (зах.-слав. мовы, укр. і бел.) вельмі сімптаматычная і можа сведчыць на карысць такой думкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)