Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
му́ка му́ка, -кі ж.; (страдание) паку́та, -ты ж.;
◊
хожде́ние по му́кам блука́нне па паку́тах.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АПО́КРЫФЫ (ад грэч. apokryphos таемны, запаветны),
мастацкія аповесці ў сярэдневяковых л-рах, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету. Забараняліся царквой як некананічныя. У дахрысц. і раннехрысц. часы апокрыфы лічылі кнігамі вял. мудрасці, глыбокі і патаемны сэнс якіх быў даступны не кожнаму. З пашырэннем ерасяў апокрыфамі сталі называць творы з ерэтычным ухілам. Царк. цэнзура складала індэксы «фальшывых» кніг, якія падлягалі знішчэнню. У перыяд Кіеўскай Русі на ўсх.-слав. землях шырокую вядомасць набылі апокрыфы пра стварэнне Богам Адама, пра цара Саламона, «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» (у бел. апрацоўцы 15—16 ст. — «Аб дванаццаці пакутах»), «Страцім-птушка», апакрыфічныя евангеллі Іакава, Фамы, Нікадзіма. У апокрыфах адлюстраваліся нар. ўяўленні эпохі феадалізму пра светаўладкаванне, пошукі праўды і дабра. Апокрыфы паўплывалі на некаторыя жанры бел. фальклору (казкі, духоўныя вершы). Матывы апокрыфаў выкарыстоўваў М.Багдановіч («Апокрыф», «Страцім-лебедзь»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трывія́льны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены свежасці і арыгінальнасці; звычайны. Трывіяльны жарт. Трывіяльная п’еса. □ Змітракова радасць .. патанае ў трывіяльных пакутах раздвоенага кахання.Юрэвіч.// Пошлы, вульгарны. Трывіяльны флірт.
[Фр. trivial.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыгума́нны, ‑ая, ‑ае.
Які пярэчыць прынцыпам гуманнасці, чалавечнасці. [Купала] выкрывае антыгуманную сутнасць сучаснага яму сацыяльна-палітычнага ладу, заснаванага на праве «сільнага» прыгнятаць «слабых», на пакутах мільёнаў працоўных.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПО́ВЕСЦЬ СТАРАЖЫТНАРУ́СКАЯ,
жанр старажытнарускай л-ры, які аб’ядноўвае апавядальныя творы розных відаў (воінская, жыційная, бытавая, сатырычная аповесці, сказанне, гісторыя, слова, павучанне).
Вядома з 11 ст. Напачатку гэта былі перакладныя (пераважна з грэч.) творы — «Гісторыя Іудзейскай вайны» Іосіфа Флавія, прыгодніцка-фантастычная «Александрыя» пра Аляксандра Македонскага, гераічнае «Дзяўгеніева дзяянне», павучальныя «Жыціе Аляксея, чалавека Божага», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», апакрыфічныя «Пра стварэнне Адама», «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах». Амаль адначасова ўзніклі і арыгінальныя, пераважна гістарычныя, аповесці. Для кожнай жанравай разнавіднасці існавала свая літ.-эстэтычная рэгламентацыя. У 11—13 ст. пераважаў стыль манум. гістарызму, якому ўласцівыя значнасць тэм і праблем (веліч радзімы, сэнс чалавечага жыцця), ахоп падзей у буйных гіст. маштабах і вял. прасторах. На пач. 12 ст. ўзніклі агіяграфічныя аповесці «Сказанне аб Барысе і Глебе», «Жыціе Ефрасінні Полацкай» і інш. (гл.Жыціе). Асаблівую папулярнасць набылі воінскія аповесці пра гераічную барацьбу за незалежнасць роднай зямлі («Слова пра паход Ігараў»). Блізкія да іх і царк. біяграфіі вядомых гіст. асоб («Аповесць пра жыццё Аляксандра Неўскага»). Аповесць старажытнаруская перыяду Кіеўскай Русі належыць да культурнай спадчыны рус., бел. і ўкр. народаў. У далейшым яна развівалася ў межах рускай літаратуры.
Аповесці старажытнарускія шырока бытавалі на Беларусі, а многія з іх у 15—17 ст. перакладаліся на бел. мову, перапрацоўваліся, уваходзілі ў буйныя творы інш. жанраў. Так, у 15—16 ст. з’явіліся бел. апрацоўка апокрыфа «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» — «Аб дванаццаці пакутах», бел. рэдакцыя «Сказання пра Мамаева пабоішча» — «Мамаева пабоішча»; «Аповесць пра разбурэнне Батыем Разані» была ўключана ў Беларуска-літоўскі летапіс 1446.
Літ.:
История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977;
История русской литературы Х—XVII веков. М., 1980;
Старинная русская повесть: Статьи и исслед. М.; Л., 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Léidenswegm -(e)s, -e шлях паку́т; хаджэ́нне па паку́тах
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́пакутаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. Перанесці многа пакут, гора. Хоць многа.. [Блецька] выпакутаваў і высумаваў, але ўсё мінулася, ён дасягнуў свайго.Чорны.
2.што. Дамагчыся чаго‑н. у пакутах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́тарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.
Рэзкае неадвольнае скарачэнне мышц (ад болю, холаду, пры некаторых захворваннях або душэўных пакутах). Біцца ў сутаргах. □ [Андрэй] .. баяўся, каб ад холаду не пачаліся сутаргі.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
throes[θrəʊz]n.pl. паку́ты;
the throes of childbirth паку́ты пры ро́дах
♦
in the throes of smth.infml у паку́тах чаго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)