Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВУ́СЦЕ,
радовішча мелу каля в. Вусце Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Пластавы паклад прымеркаваны да верхнемелавых адкладаў. Мел белы, шаравата-белы, трэшчынаваты. Разведаныя запасы 23 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,9—16,8 м, ускрыша 0,2—9,4 м. Прыдатны для вытв-сці вапны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯСНЯ́НКА,
радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Ліцвінкава Лагойскага р-на Мінскай вобл.Паклад звязаны з канцова-марэннымі ўтварэннямі сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 36 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—21 м, ускрышы 0,2—10,5 м. Жвір і пясок прыдатныя для буд. работ. Распрацоўваецца з 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ ТАВА́РНАЯ,
радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Перкавічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.Паклад з 3 лінзаў у канцовамарэнных адкладах сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 15 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—24,2 м, ускрышы 0,2—9,5 м. Пяскі прыдатныя на буд. растворы, жвір — на выраб бетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pocket
[ˈpɑ:kət]1.
n.
1) кішэ́ня, кішэ́нь f.
2) то́рбачка f., мяшэ́чак -ка m.
3) лагчы́на, лагчы́нка f.
4) Geol. ву́зел -ла́m., пакла́д -у m.
a pocket of gold (silver) — невялі́кі пакла́д зо́лата (срэ́бра).
5) гняздо́n.
pockets of resistance — гнёзды супраці́ву
6) паве́траная я́ма
2.
v.
1) кла́сьці ў кішэ́ню
2) informal прысабе́чваць, кра́сьці
3.
adj.
кішэ́нны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЫ́ЧУЛКІ,
радовішча глін каля в. Вычулкі Брэсцкага р-на. Паклад утвараюць азёрныя і азёрна-алювіяльныя адклады паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 6,4 млн.м³, перспектыўныя 4,94 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—10,7 м, ускрыцця 0,3—6,3 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, аглапарыту. Адкрыта ў 1958, распрацоўваецца Брэсцкім камбінатам буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НКА,
радовішча тугаплаўкіх глін у Столінскім р-не Брэсцкай вобл., за 1,8 км на ПдУ ад в. Глінка. Пластавы паклад утвораны азёрнымі адкладамі неагенавага ўзросту. Гліны шэрыя і цёмна-шэрыя, дысперсныя, пластычныя, тугаплаўкія, з лінзамі вогнетрывалых глін. Разведаныя запасы 4,8 млн.т, перспектыўныя 443 тыс.т. Карысная тоўшча магутнасцю 0,8—9,8, ускрыша 0,2—4,2 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДНА́Я,
радовішча фармовачных і шкловых пяскоў каля в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл.Паклад кварцавых пяскоў алігацэнавага ўзросту. Разведаныя запасы больш за 15 млн.м³, у т. л. шкловых — больш за 8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—17,7 м, ускрышы 0,2—7,4 м. Пяскі прыдатныя на выраб высакаякаснага ліставога шкла, посуду, для ліцейнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КАЕ,
радовішча пяску каля в. Высокае Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэнным утварэннем сожскага ледавіка. Пяскі палевашпатава-кварцавыя, з гравіем і галькай. Разведаныя запасы 3,5 млн.т, перспектыўныя 8,2 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 7,4—37,3 м, ускрыты — 0,2—3,9 м. Пяскі прыдатныя для вытв-сці сілікатных вырабаў. Распрацоўваецца з 1984.