pokaszliwać

незак. пакашліваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ке́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Хваравіта пакашліваць; перхаць ​2. Люта збіў батрак тады пана Зыгмунта, аж.. ніяк не мог дацягнуць рукой да абвіслых вусоў і ўсё керхаў, керхаў... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chrząkać

незак.

1. адкашлівацца; пакашліваць;

2. рохкаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пе́рхаць 1, ‑і, ж.

Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры галавы, якія ўтвараюцца каля валасоў у выніку захворвання скуры.

пе́рхаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Сутаргава кашляць, пакашліваць ад перасыхання, раздражнення ў горле. Перхаць ад пылу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́рхаць1 ’хваравіта пакашліваць, перхаць’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.

Ке́рхаць2 ’пра малое дзіця, якое плача, голас падае, есці хоча’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя кіркаць (гл.) і перхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cough2 [kɒf] v.

1. ка́шляць; пака́шліваць

2. чхаць (пра матор)

cough up [ˌkɒfˈʌp] phr. v.

1. адка́шліваць, адха́ркваць

2. infml вы́лажыць/вы́класці (грошы); неахво́тна вы́даць (інфармацыю)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пярха́ ’ношка на лапках пчалы’ (ЛА, 1), ’пылок (у кветках)’ (Ласт.), сюды ж пярхо́та ’перхаць’ (ЛА, 1). Апошняе не можа быць аддзелена ад пярхо́та ’сухі кашаль ад казытання ці раздражнення ў горле’ (Стан.), што да пе́рхацьпакашліваць’ (гл.). Той жа корань *pьrx‑ выступае і ў пе́рхаць ’дробныя лускавінкі ў валасах галавы’ (гл.), у семантыцы якіх аб’ядноўваюцца як сам выніковы працэс, так і тое, што яго выклікае. Параўн. таксама пярхля́к (пірхля́к) ’чалавек, які ўвесь час кашляе; фізічна слабы чалавек’ (Пан.; маладз., Янк. Мат.) і рус. дыял. перхля́к ’пухкі, падаючы снег’. Сюды ж пярха́ць ’кашляць’ (Юрч., Сл. ПЗБ, Жд.), параўн. укр. перха́ти ’тс’, рус. перха́тьпакашліваць’, польск. pierzchać ’сыпацца, лушчыцца (пра скуру)’ і пад., што, хутчэй за ўсё, маюць гукапераймальны (імітацыйны) характар, параўн. Фасмер, 3, 247. Да семантыкі параўн. польск. pierzch ’адлятаючы пыл’. Гл. таксама Банькоўскі, 2, 562; ЕСУМ, 4, 374; Траўтман, 206 (для славянскіх і балтыйскіх лексем прапануюцца тры агаласоўкі кораня *pьrx‑, *pъrx‑, *porx‑). Гл. пяршыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рхаць1, пя́рхаць, по́рхаць ’дробныя лусачкі рагавых клетак скуры галавы’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; ЛА, 3), ’шалушэнне (скуры)’ (мін., віц., маг., гом., ЛА, 3); перхаць, пе́рхыць, перьхаць, пэрхоць, порхаць ’перхаць у жывёл’ (ЛА, 1), перхута́, пархота́ (навагр., пін., там жа). Рус. перхоть, перх, перша, польск. pjerch, parch(y), каш. pjëřx, н.-луж. sṕerchliny, в.-луж. pjerchizny, славен. perhọ̑t, prhȗt, pŕha, prhȃj, prhljȃj, prhȃlj, серб.-харв. пр̏хут, макед. пршај, балг. пъ́рхот. Прасл. *pьrxotь і *pьrxutь, роднаснае лат. pā̀rsla ’сняжынка’, ’касмыль воўны’, ст.-ісл. fors ’вадапад’, ст.-інд. pŕ̥ṣant‑ ’стракаты, апырсканы’ (Шмід, Voc. 2, 28–29, 501; Траўтман, 206; Мюленбах-Эндзелін, 3, 176; Младэнаў, 539; Фасмер, 3, 248). Параўноўваюць яшчэ лат. porrīgo ’парша, струп’ (Эрліх, Zur indogerm. Spr., 77; Вальдэ-Гофман, 2, 342), што Сной (гл. Бязлай, 3, 120) дапускае магчымым. Мяркулава (Этимология–1970, 152–153) на падставе дыялектных рус. пск. пе́рхнуць, пе́рхать, першить ’лушчыцца’, першастый ’няроўны, шурпаты’ рэканструюе на прасл. узроўні *pьrxnąti, *pьršiti, *pьrxъ, *pьrša, *pьrxotь, *pьrxątь.

Пе́рхаць2 ’сутаргава, залішне часта пакашліваць ад раздражнення ў горле’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Растарг., Сцяшк. Сл., маладз., Янк. Мат.; навагр., Жыв. сл.), ’кашляць лёгкім сухім кашлем’ (Варл.), перхэ́каць ’тс’ (Растарг.), прэ́хатэ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), сюды ж перхата́ ’кашаль’ (Інстр. 2), пе́рхъла, пірхе́къла ’хто часта кашляе’ (міёр., З нар. сл.). Укр. пи́рхати ’пырхаць, пыхкаць’, рус. паўд. перха́тьпакашліваць’, перхану́ть ’кашлянуць, папярхнуцца’, польск. prychać ’фыркаць, пырхаць’, славен. pȓhati, балг. пръ́хам, пръхтя ’тс’. Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́хаць ’рохкаць’ (Нас., Др.-Падб., Юрч., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян., Гарэц., Скарбы; мядз., Нар. сл.; Мат. Гом.), ро́хкаты ’тс’ (стол. Нар. лекс.), ро́хкаць ’утвараць гукі «рох-рох» (пра парасят, свіней)’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Сцяшк., Гарэц., Бес., Клім., ТС, Сл. ПЗБ), ’ціха рохкаць’ (паўн.-, паўд.- і крайні ўсход Беларусі, ЛА, 1), рёхыцца, рёхыць ’рохкаць’ (Юрч.), ро́хнуць ’буркнуць’ (мядз., астрав., Сл. ПЗБ), ро́хканне, рёхыньня ’рохканне’ (Байк. і Некр.; Юрч.), ро́хот ’тс’ (ТС), рёх! — пра рохканне (мсцісл., Нар. лекс.), ро́хля ’свіння’ (ПСл.). Укр. рох! — пра рохканне, ро́ха ’свіння’, ро́хкати ’рохкаць’, рус. зах. і паўд. ро́хать, ро́хкать ’рохкаць’, ’моцна храпець’ (Даль); у заходніх і паўднёваславянскіх мовах — з пачатковым г/х/к: польск. chrząkać ’рохкаць’, ’пакашліваць’, н.-луж. chrjochaś ’рохкаць’, ’храпці’, ’сапці’, в.-луж. chrjachać ’кашляць’, чэш. chrochtat, hrochati ’рохкаць’, славац. krochkať ’тс’, славен. gróhati ’тс’, харв. gróktati, hrȍcati, серб. гро̀кта́ти, ро́ктати, ’рохкаць’, балг. грухтя́ ’тс’. Гукапераймальнае слова. Параўн. таксама ням. grunzen ’рохкаць’, ’бурчэць сабе пад нос’ (Праабражэнскі, 2, 217). Гл. таксама прасл. *groxati (ЭССЯ, 7, 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)