Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«ВО́ЯДЖЭР»
(англ. Voyager),
назва амерыканскіх аўтам. міжпланетных станцый для даследавання планет-гігантаў Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў з пралётнай траекторыі.
«Вояджэр-2» і «Вояджэр-1» (маса кожнага 798 кг), запушчаныя 20.8 і 5.9.1977, праляцелі адпаведна 9.7 і 5.3.1979 на адлегласцях 648 тыс.км і 280 тыс.км ад Юпітэра; адкрыты кальцо і 3 спадарожнікі. Станцыі зрабілі гравітацыйны манеўр у полі прыцягнення Юпітэра і ў 1980—81 праляцелі каля Сатурна; выяўлена 6 спадарожнікаў, мноства кольцаў Сатурна, даследавана іх тонкая структура. Пасля гэтага «Вояджэр-1» выйшаў за межы экліптыкі. «Вояджэр-2» пасля карэкцыі траекторыі праляцеў 24.1.1986 каля Урана, была пацверджана наяўнасць кольцаў вакол планеты, выяўлены 10 спадарожнікаў, 20.4.1989 праляцеў каля Нептуна, адкрыты 4 кальцы, 6 спадарожнікаў, праведзены даследаванні спадарожніка Трытон. Апошняя інфармацыя з «Вояджэра-2» атрымана на пач. 1990 (панарама з 6 планет Сонечнай сістэмы). У выніку палётаў «Вояджэра» вызначаны састаў і дынаміка атмасфер планет, удакладнены мадэлі іх унутр. будовы і паходжання Сонечнай сістэмы. На борце «Вояджэра-1» і «Вояджэра-2» знаходзяцца пасланні пазаземным цывілізацыям. Станцыі працягваюць аддаляцца ад Сонца; сувязь з імі плануецца падтрымліваць да 2000.
Н.А.Ушакова.
Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Вояджэр»: 1 — тэлевізійныя камеры; 2 — дэтэктары плазмы, касмічных прамянёў і зараджаных часціц; 3 — востранакіраваная і маланакіраваная антэны; 4 — штанга з магнітометрамі; 5 — радыеізатопныя энергетычныя ўстаноўкі; 6 — мікрарухавікі; 7 — антэны для рэгістрацыі радыёвыпрамянення планет і хваль у плазме; 8 — радыятар; 9 — ультрафіялетавы і інфрачырвоны спектрометры.Да арт.«Вояджэр». Траекторыя палёту аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Вояджэр-2».
mit j-m in ~ stéhen* быць [знахо́дзіцца] у су́вязі з кім-н., падтры́млівацьсу́вязь з кім-н.;
mit j-m in ~ tréten* уступі́ць у су́вязь [у адно́сіны] з кім-н.
2) хім. злучэ́нне
3) pl су́вязі; пратэ́кцыя;
seine ~en spíelen lássen* пусці́ць у ход свае́ су́вязі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
блы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.).
Ніткі блытаюцца.
2. Чапляцца за што-н., заблытвацца.
Ногі блытаюцца ў траве.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Траціць яснасць, дакладнасць (пра думкі, словы і пад.).
Думкі пачалі б.
4. Рабіць, гаварыць няясна, недакладна; збівацца.
Б. ў адказе.
5. Пераходзіць з месца на месца; блукаць (разм.).
Б. па хатах.
6.Падтрымлівацьсувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне (разм.).
Б. з дрэннай кампаніяй.
|| зак.заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1—4 знач.), зблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1, 3, 4 і 6 знач.), пераблы́тацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца (да 1 і 3 знач.) іублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ядна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Злучацца, збліжацца, утвараючы адзінае цэлае. Мы гаварылі, і наша мінулае ажывала, ядналася з нашым сучасным.Вышынскі.Стаіць.. [вёска] на лясной паляне, што толькі з аднаго боку яднаецца з яшчэ большай, узгорыстай палянай.Навуменка.І смутак, і радасць ядналіся разам.Чорны.
2. Аб’ядноўвацца, згуртоўвацца для дружных агульных дзеянняў. Сучасны сусветны рэвалюцыйны працэс развіваецца пад лозунгам: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»«Звязда».Паэт сваім перакладам [«Слова аб палку Ігаравым»] быццам сцвярджаў, што ворагаў рэвалюцыі можна перамагчы толькі тады, калі народы былой царскай Расіі будуць яднацца ў сваіх баявых і працоўных намаганнях.Палітыка.
3. Уступаць у блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымлівацьсувязь з кім‑н. Сусед яднаецца з суседам, Каб даць прастор сваім палям.Глебка.
4.Зал.да яднаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Весці размову, гутарку; гаварыць з кім‑н. Ніколі не бачыла [Марыя] раней гэтага чалавека, нічога не ведала пра яго, а размаўляла ўсю дарогу як з даўнім знаёмым.Кулакоўскі.Я ведаў з уласнага вопыту, што ў такім выпадку найлепш размаўляць з селянінам сам-насам, без сведак.Карпюк.//Разм.(звычайназадмоўем). Падтрымлівацьсувязь, мець зносіны з кім‑н. Спрачаліся на пераменках, спрачаліся пасля ўрокаў, хто-ніхто ўжо дэманстрацыйна адварочваўся ад суседа па парце, не жадаючы размаўляць.Б. Стральцоў.Іншы раз .. [Кашыны] не размаўлялі па два-тры дні і трымалі сябе так, нібы ў доме нікога не было наогул.Карпаў.//Разм. Гаварыць, выказваючы незадаволенасць, пярэчыць. — Чакай, чакай, кіпяток ты гэтакі! Дзе тут рукі выцягнеш? — Не размаўляць! Вылазь, пакуль не прыстрэліў! — і лейтэнант тыцкаў у грудзі аўтамат.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Злучаць, звязваць што‑н. з чым‑н. пэўным чынам. Ядналі мы воды: з ракою раку, І мора да мора цягнула руку.Кляшторны.
2. Злучаць, збліжаць каго‑, што‑н. з кім‑, чым‑н., утвараючы адзінае цэлае. Аксана любіла вячэры, яны хораша ядналі сям’ю, збліжалі дзяцей з бацькамі, з бабуляй.Шамякін.// Змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе. Маладая паэзія, якая моцна стаіць на родным грунце, арганічна яднае ў сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.Рагойша.
3. Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў. Рабочы камітэт яднае людзей розных прафесій і спецыяльнасцей.Сташэўскі.Спачатку камсамольцы займаюцца культурна-асветнымі справамі, яднаюць вакол сябе вясковую беднату.Хведаровіч.
4. Ствараць паміж кім‑н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь. І дружба верная з табой, І роднасць нас яднае.Камейша.Нас з гэтай дзяўчынай яднала нешта адно, і гэта адно была наша маладосць.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Úmgangm -(e)s, -gänge працэ́сія, абхо́д
2) -(e)s зно́сіны, су́вязь, знаёмства;
~ háben мець ко́ла знаёмых, вярце́цца ў грама́дстве;
~ mit j-m pflégenпадтры́мліваць знаёмства з кім-н.
3) -(e)s кампа́нія, знаёмства;
das ist ein schléchter ~ für dich гэ́та неадпаве́дная кампа́нія для цябе́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1.каго-што. Узяўшы ў рукі (у зубы, у рот і пад.), не даваць выпасці, вырвацца.
Т. кніжку ў руках.
Т. каня за павадок.
2.перан., каго-што. Захоўваць за сабою; утрымліваць у сабе.
Атрад трымаў абарону.
Печ доўга трымае цяпло.
3.каго-што. Прымушаць знаходзіцца дзе-н., у якім-н. стане супраць волі.
Т. у палоне.
Т. на галодным пайку.
4.каго-што. Мець у сябе, у сваёй уладзе, гаспадарцы; кіраваць кім-, чым-н.
Т. дзве каровы.
Т. уладу ў сваіх руках.
5.што. Надаўшы чаму-н. якое-н. становішча, захоўваць яго некаторы час.
Т. рукі выцягнутымі ўперад.
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Служыць апорай чаму-н.; падтрымліваць.
Бэлькі трымаюць столь.
7.што. Захоўваць дзе-н.
Т. грошы ў банку.
8.каго. Здаваць каму-н. за плату памяшканне (разм.).
Т. кватарантаў.
9. Рухацца ў якім-н. напрамку (разм.).
Трымай управа.
10.што. Мець кантакты з кім-, чым-н.
Т. сувязь з кім-н.
11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымліваць, захоўвацца (пра мароз і пад.).
Лёд трымае.
Мароз трымае ўжо другі тыдзень.
12.што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі азначае: ажыццяўляць, здзяйсняць, выконваць тое, аб чым гаворыць назоўнік.
Т. слова.
Т. экзамен.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)