лі́сце, -я і лісцё, -я́, н., зб.

Лісты раслін.

|| прым. лі́сцевы, -ая, -ае і лісцёвы, -ая, -ае.

Лісцевая (лісцёвая) падсцілка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матра́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мяккая тоўстая ватовая падсцілка на ложак або прадмет такога ж прызначэння са спружынным каркасам.

|| прым. матра́цны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпя́так, ‑тка, м.

Падсцілка ў абутку, што засцерагае пяту ад цвікоў, якімі прыбіты каблук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддо́ннік, ‑а, м.

Падстаўка або падсцілка пад што‑н. Гліняны паддоннік. Паддоннік пад настольную лямпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́сцевы из ли́стьев;

~вая падсці́лка — подсти́лка из ли́стьев

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Мяккая тоўстая падсцілка на ложак у выглядзе доўгага мяшка, напоўненага пер’ем або пухам.

|| памянш. пяры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. пяры́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

podkładka

ж. падкладка; пракладка; падсцілка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раго́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Памянш. да рагожа. // Падсцілка з рагожы.

2. Баваўняная або палатняная тканіна, ніці ў якой пераплятаюцца папарна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падо́кпадсцілка пад стог’ (Сцяшк.), ’насціл з бярвення на чатырох слупах пад стог’ (Выг.), падок ’падпечны зруб’ (Дразд.), ’памост пад стажок намалочанага збожжа; воз’ (ТС). Памяншальнае да под (гл.). Параўн. яшчэ рус. под з дакладнымі семантычнымі карэспандэнцыямі: ’падсцілка пад стог, некалі з памостам, насцілам’, ’падапечны зруб’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лісцяны́ разг.

1. ли́ственный;

ы́я дрэ́вы — ли́ственные дере́вья;

2. из ли́стьев; ли́ственный;

а́я падсці́лка — ли́ственная подсти́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)