падрабя́знасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. падрабязны.

2. Прыватная дэталь, дробная акалічнасць якой-н. справы, з’явы.

Звяртаць увагу на падрабязнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усебако́вы, -ая, -ае.

Які ахоплівае, разглядае што-н. з усіх бакоў, падрабязны.

У. разгляд справы.

Усебакова (прысл.) абмеркаваць пытанне.

|| наз. усебако́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрабя́зна нареч. подро́бно; дета́льно; простра́нно; см. падрабя́зны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

detailed [ˈdi:teɪld] adj. падрабя́зны, дэталёвы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРАСПЕ́КТ (ад лац. prospectus від, агляд),

1) падрабязны план, змест будучага выдання.

2) Даведачнае выданне рэкламнага характару або гандлёвы каталог, які змяшчае пералік прадметаў, прызначаных для выпуску і продажу.

т. 13, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разго́рнуты, -ая, -ае.

1. Шырокі, падрабязны.

Р. план.

Р. сказ (які мае паясняльныя словы).

2. Шырока арганізаваны.

Разгорнутае спаборніцтва.

3. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту (спец.).

|| наз. разго́рнутасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вычарпа́льны erschöpfend; voll (поўны); usführlich (падрабязны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

recitation [ˌresɪˈteɪʃn] n.

1. дэклама́цыя; публі́чнае чыта́нне (вершаў)

2. падрабя́зны раска́з; пералічэ́нне фа́ктаў;

the recitation of one’s woes падрабя́зны раска́з пра свае́ няшча́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэталёвы, ‑ая, ‑ае.

Падрабязны, з усімі дэталямі (у 1 знач.). Дэталёвая распрацоўка. Дэталёвы разбор. □ [Лясніцкі] доўга радзіўся з камандзірамі, складаў дэталёвы план. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэта́льны

(фр. détaillé)

падрабязны, з усімі дэталямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)