fschen

vi

1) махля́рыць, падме́ньваць, перакру́чваць

2) блы́таць, рабі́ць што-н. бесталко́ва [абы-я́к]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Абменьваць адну рэч на другую. На другі дзень пад вечар дзяўчаты пайшлі ў бліжэйшую вёску мяняць на прадукты сякія-такія салдацкія рэчы. Кулакоўскі.

2. Замяняць адно чым‑н. другім аднародным; зменьваць, падменьваць. Мяняць кватэру. Мяняць работу. □ Сапёры рамантавалі мост, мянялі насціл. Ставер. Лена стаяла каля стала, мяняла пласцінкі. Ваданосаў. Я расхінуў сваю плашч-палатку, пакрыў сябе і Віну. Глянуў на гадзіннік — пара мяняць Несцера. Не падымаючыся з зямлі, разбудзіў партызана і паслаў на змену. Карпюк.

3. Рабіць іншым; зменьваць. Чорны пярсцёнак мігцеў перад вачыма і мяняў свой колер, рабіўся шэрым. Лынькоў. // Пераўтвараць. Заўтра цікава будзе расказаць сваім таварышам-рабочым, як іх праца ўжо цяпер пачынае мяняць звыклы воблік наваколля. Няхай. // Адмовіўшыся ад чаго‑н., заменьваць яго чым‑н. іншым. Мяняць погляды. Мяняць рашэнні.

4. Разменьваць грашовыя купюры на больш дробныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передёргивать несов.

1. (дёргая, перетаскивать) пераця́гваць; (рывком перемещать, перетаскивать) пераця́гваць (цераз каго-небудзь, што-небудзь);

2. (о судорожном движении) безл. крыві́ць; перасмыка́ць, перасмы́кваць; ку́рчыць; калаці́ць; скалана́ць;

его́ передёргивает от отвраще́ния яго́ кало́ціць ад агі́ды;

3. карт. круці́ць, махлява́ць; (подтасовывать) падтасо́ўваць; падме́ньваць;

4. перен. (искажать) перакру́чваць; падтасо́ўваць;

передёргивать фа́кты перакру́чваць (падтасо́ўваць) фа́кты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)