Падкузьмі́ць ’паставіць у няёмкае становішча, падкусіць’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подкузьми́ть ’тс’. Ад уласнага імя Кузьма (параўн. яшчэ рус. объего́рить ’тс’ < Егор). Першапачаткова ’псаваць надзеі, якія былі звязаны з днём Кузьмы’, паколькі дзень св. Кузьмы і Дзям’яна (17 кастрычніка) лічыўся раней тэрмінам заканчэння сельскагаспадарчых пагадненняў (гл. Фасмер, 3, 297; там жа і інш. літ-pa). У бел., мабыць, з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przyciąc

зак.

1. падрэзаць, абрэзаць;

2. прышчаміць, прыціснуць;

3. перан. сказаць з’едліва, падкусіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

łatka

łatk|a

ж. латачка; латка;

przypiąć komu ~ę — сказаць з’едліва пра каго; пад’ялдыкнуць, падкусіць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)