удзя́чыць

падзякаваць каму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. удзя́чу удзя́чым
2-я ас. удзя́чыш удзя́чыце
3-я ас. удзя́чыць удзя́чаць
Прошлы час
м. удзя́чыў удзя́чылі
ж. удзя́чыла
н. удзя́чыла
Загадны лад
2-я ас. удзя́ч удзя́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час удзя́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адудзя́чыць

падзякаваць, адплаціць тым жа, такім жа ўчынкам і стаўленнем каму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адудзя́чу адудзя́чым
2-я ас. адудзя́чыш адудзя́чыце
3-я ас. адудзя́чыць адудзя́чаць
Прошлы час
м. адудзя́чыў адудзя́чылі
ж. адудзя́чыла
н. адудзя́чыла
Загадны лад
2-я ас. адудзя́ч адудзя́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час адудзя́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

podziękować

зак. komu падзякаваць каму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

напо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак.

1. аб кім-чым, пра каго-што і без дап. Прымусіць каго-н. успомніць.

Н. пра сябе.

Н. аб мінулым.

2. каго-што. Здацца падобным на каго-, што-н.; нагадаць.

Гэты чалавек напомніў сябра.

|| незак. напаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. напаміна́нне, -я, н. (да 1 знач.) і напамі́нак, -нку, м. Падзякаваць за н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

entrchten

vt плаці́ць, выпло́чваць

j-m sinen Dank ~ — падзя́каваць каму́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

благода́рность

1. (чувство) удзя́чнасць, -ці ж.;

2. (изъявление благодарности) падзя́ка, -кі ж.;

рассы́паться в благода́рностях шчы́ра падзя́каваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

revanchieren

sich

[-vã:ʃi:-]

1) браць рэва́нш, адплаці́ць (за што-н. каму-н.)

2) падзя́каваць (за што-н. каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

напамі́нак, ‑нку, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напомніць. Зрабіць без напамінку. Падзякаваць за напамінак. Не чакаць напамінку.

2. Паведамленне, зварот, якія напамінаюць аб чым‑н. Прыйсці пасля другога напамінку. Атрымаць напамінак. □ Гэта быў напамінак, дакор самому сабе: дзе б ты ні быў, як бы сябе не адчуваў — пішы! Лужанін. // Прадметы, словы і пад., якія напамінаюць аб чым‑н. Толькі касцёл застаўся, як напамінак аб страшным мінулым. Чарнышэвіч. З-пад ложкаў відаць чамаданы, як напамінак аб тым, што гаспадары не асабліва могуць разлічваць на гэты пакой. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму.

1. Выказаць удзячнасць, падзякаваць. [Людзі] прагнуць песні, ловяць яе на ляту, ціснуцца да цябе, працягваюць рукі, каб аддзякаваць мастаку-паэту. Пестрак. І не стараецца вельмі Сцяпан, не моршчыць лоб, каб выдумаць што-небудзь, — само вярзецца. Толькі каб было каму слухаць ды аддзякаваць Сцяпану вясёлым смехам захаплення. Крапіва.

2. Адплаціць падарункам, грашыма або добрай справай за якую‑н. паслугу. — Дзіцятка маё, збавіцель ты наш, чым табе аддзякаваць? Вазьмі хоць на семачкі, — працягнула Аксіння зялёненькую паперку. Пальчэўскі. // перан. Якім‑н. учынкам адпомсціць за крыўду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Несучы, даставіць.

2. перан., што. З’явіцца прычынай, даць у выніку.

П. карысць. П. заспакаенне.

Напружаная праца прынесла свае вынікі.

3. што. Зрабіць, ажыццявіць што-н., што ўказана назоўнікам.

П. клятву (паклясціся). П. падзяку (падзякаваць). П. ў ахвяру што-н. (ахвяраваць).

4. каго (што); безас. і ў спалучэнні са словамі «д’ябал», «чорт», «нячыстая». Пра нечаканы, непажаданы прыход, з’яўленне каго-н. (разм.).

Які чорт прынёс сюды гэту кампанію!

Каго там прынесла нячыстая ў такі час?

|| незак. прыно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. прынясе́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і прыно́с, -у, м. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)