крича́ние
1. крыча́нне, -ння ср.;
2. (подзывание) гука́нне, -ння ср., клі́канне, -ння ср., зва́нне, -ння ср., падзыва́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сюр-сюр-сюр ’падзыўныя словы для авечак’ (ДАБМ, камент., 896), сю́ры‑сю́ры ’тс’ (Бяльк.), сюр ’падзыванне ягнят’ (Касп.), сюды ж, відаць, сю́равый ’суматошлівы’ (Клім.). Відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. сю́ркаць ’сікаць’ (Саевіч, Derywacja, 230). Значэнне ’суматошлівы’, магчыма, звязана з паводзінамі авечак пры захворванні на фасцыялёз, параўн. матыліца ’фасцыялёз’ і ’рухавы, непаседлівы чалавек’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куль 1 ’тоўсты сноп няцёртай саломы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Янк. Мат., Выг., Бір., Гарэц., Маш., Мат. АС, ТС, Касп., Ян.). Укр. куль, рус. куль, польск. kul ’тс’. Запазычанне з балтыйскіх дыялектаў. Параўн. літ. kūlỹs ’сноп саломы’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 14).
Куль 2 ’рагожны мяшок’ (ТСБМ, ТС, З нар. сл., Сержп. Грам., Бяльк.), ’задняя частка рыбалоўнай снасці з вузкім праходам’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. куль 1.
Куль 3 ’тоўсты чалавек’ (Мат. Маг.). Гл. куль 2.
Куль 4 ’пра падзыванне пеўнем курэй’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)