хрысціянізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад хрысціянізаваць.
2. у знач. прым. Падвергнуты хрысціянізацыі. Такім чынам, у некалькі хрысціянізаванай афарбоўцы ў купальскую паэзію ўваходзіў матыў земляробчай працы, сугучны па паэтычнаму малюнку таму, як ён гучаў ужо ў валачобных песнях. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрышчо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад хрысціць.
2. у знач. прым. Які мае адносіны да абраду хрышчэння, падвергнуты абраду хрышчэння. Хрышчоны бацька. □ — Як няма? Што значыць няма? Кожны хрышчоны чалавек павінен мець метрыку... Ты што, згубіў яе? — запытаў старшыня. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэментава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад цэментаваць.
2. у знач. прым. Пакрыты, змацаваны цэментам, зроблены з цэменту. Цэментаваная падлога. Цэментаваная дарожка. □ Стаяў .. [асабняк] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія цэментаваныя ўсходкі. Шамякін.
3. у знач. прым. Спец. Падвергнуты цэментаванню. Цэментаваная шчыліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэзе́рвы
(лац. praeservo = ахоўваю, засцерагаю)
1) расфасаваныя і герметызаваныя харчовыя прадукты, якія, у адрозненне ад кансерваў, не падвергнуты пастэрызацыі або стэрылізацыі, а захоўваюцца дзякуючы прымяненню кансервуючых рэчываў;
2) святлоахоўныя акуляры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
подве́ргнутый падве́ргнуты; однако лучше переводить (и чаще так и переводится) прич. от других белорусских соответствий глаг. подвергнуть (см. подве́ргнуть, подверга́ть);
подве́ргнутый бомбардиро́вке падве́ргнуты бамбардзіро́ўцы, бамбардзірава́ны;
подве́ргнутый наказа́нию пакара́ны;
подве́ргнутый обсужде́нию абмеркава́ны, паста́ўлены на абмеркава́нне;
подве́ргнутый осмо́тру паста́ўлены на агля́д, агле́джаны;
подве́ргнутый кри́тике пакрытыкава́ны, раскрытыкава́ны;
подве́ргнутый испыта́нию узя́ты на выпрабава́нне, паста́ўлены на (пад) выпрабава́нне;
подве́ргнутый сомне́нию узя́ты пад сумне́нне;
подве́ргнутый штра́фу аштрафава́ны;
подве́ргнутый де́йствию све́та паста́ўлены пад дзе́янне святла́;
подве́ргнутый допро́су дапыта́ны;
подве́ргнутый заключе́нию зняво́лены;
подве́ргнутый опа́сности паста́ўлены пад небяспе́ку;
подве́ргнутый опера́ции аперы́раваны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
са́нкцыя, ‑і, ж.
1. Зацвярджэнне вышэйшай інстанцыяй якога‑н. акта, што надае яму прававую сілу; прызнанне законнасці якой‑н. з’явы. Ніхто не можа быць падвергнуты арышту інакш як па пастанове суда або з санкцыі пракурора. Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР. Увечары, маючы санкцыю на высяленне, .. [домакіраўнік] прыйшоў разам з міліцыянерам. Скрыган. // Кніжн. Адабрэнне чаго‑н., дазвол на што‑н. Конюху Міхалю Слагадзе — выдаваць коней і калёсы для перавозкі камення без санкцыі брыгадзіра, па першаму патрабаванню зборшчыкаў. Сергіевіч.
2. Мера ўздзеяння за парушэнне закона. Санкцыі суда за хабарніцтва.
3. У міжнародным праве — мера ўздзеяння ў адносінах да дзяржавы, якая парушае свае абавязацельствы, дагаворы. Эканамічныя санкцыі. Ваенныя санкцыі.
[Ад лац. sanctio — строгая пастанова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЛЕНСКІ МУЗЕЙ СТАРАЖЫ́ТНАСЦЕЙ.
Існаваў у Вільні з 1856 да пач. 1-й сусв. вайны. Засн. 29.4.1855 Я.П.Тышкевічам, адкрыты 1.12.1856. Аддзелы: археалогія, этнаграфія, мастацтва, зброя, мінералогія, арніталогія. Свае калекцыі музею перадалі Я.П. і К.П.Тышкевічы, У.Сыракомля, А.К.Кіркор, Т.У.Нарбут, М.І.Балінскі, Ф.К.Багушэвіч, А.А.Плятар і інш. У канцы 19 ст. ў фондах налічвалася больш за 12 тыс. экспанатаў, у т. л. стараж. рукапісы, інкунабулы, рэдкія выданні 15—18 ст., багатыя калекцыі зброі, слуцкіх паясоў, габеленаў, графікі, скульптуры, партрэтаў прадстаўнікоў магнацкіх родаў Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў, гербаў гарадоў Беларусі і Літвы, этрускіх ваз, яп., італьян. і кіт. тканін, фарфору, бронзавых вырабаў, нумізматычныя калекцыі (у 1858 былі 3264 антычныя, усх., рус., польска-літ., зах.-еўрап. манеты). Пераважная большасць матэрыялаў была з Беларусі. У фондах музея ўпершыню выкарыстаны метад захавання прадметаў па аднароднасці матэрыялаў, з якіх яны зроблены (метал, дрэва, шкло, косць, папера і г. д.). Пры Віленскім музеі старажытнасцей дзейнічала Віленская археалагічная камісія. У сувязі з паўстаннем 1863—64 музей падвергнуты рэвізіі, пасля якой шмат экспанатаў адпраўлена ў Маскву, але пазней частка іх вернута. Большасць экспанатаў цяпер зберагаецца ў гіст.-этнагр. музеі АН Літвы і Рэсп. мастацкай галерэі Літвы, Музеі бурштыну (г. Паланга), Дзярж. гіст. музеі (г. Масква), Нар. музеі (г. Варшава).
Г.А.Каханоўскі.
т. 4, с. 167
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)