вы́цукнуць

падахвоціць, падбіць, падбухторыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́цукну вы́цукнем
2-я ас. вы́цукнеш вы́цукнеце
3-я ас. вы́цукне вы́цукнуць
Прошлы час
м. вы́цукнуў вы́цукнулі
ж. вы́цукнула
н. вы́цукнула
Загадны лад
2-я ас. вы́цукні вы́цукніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́цукнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падзадо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго і без дап.

Разм. Выклікаць запал, падбіць, падахвоціць на што‑н. Падзадорыць каго-небудзь словам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацкава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак., каго на каго-што, з дадан. і без дап.

1. Падахвоціць да нападу.

Н. сабак на зайца.

2. перан. Падбухторыць да варожых дзеянняў супраць каго-н. (разм.).

|| незак. нацко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. нацко́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падгру́ніць ’падбіць, падахвоціць’ (Касп.). Няясна. Адзіным магчымым фармальным супастаўленнем можа быць рус. грунь ’конская рысь; дробная рысь’ (grędnъ, гл. Трубачоў, ЭССЯ, 7, 148). Параўн. яшчэ бел. гру́нем ’бягом’ (Бяльк.) і грунём ’тс’ (Нар. сл.), а таксама рус. иди грунистей, г. зн. прыбаў ходу, рысі, і дзеяслоў грунить ’ехаць трушком’. Тады падаруюць першапачаткова ’падагнаць, паскорыць’, потым — ’падахвоціць, падбіць’,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подстрекну́ть сов.

1. падбухто́рыць;

2. (возбудить) узбудзі́ць, узня́ць; (подзадорить) падахво́ціць; см. подстрека́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подвинти́ть сов.

1. падшрубава́ць; (подвернуть) падкруці́ць, мног. пападкру́чваць;

2. перен., разг. падагрэ́ць, падахво́ціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побуди́тьII сов. (заставить) прыму́сіць; (вызвать желание) падахво́ціць, заахво́ціць; (склонить к чему-л.) схілі́ць; (стимулировать) стымулява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падахво́чванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падахвочваць — падахвоціць.

2. Словы, якімі выклікаюць, падтрымліваюць жаданне што‑н. рабіць. Ужо даўно ўзмакрэла спіна, кроплі поту сцякалі па твары, але працаваць пад жарты і падахвочванні дзядзькі Мікіты было надзвычай прыемна і лёгка. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Зрабіць больш павольным; збавіць (рух, рост і пад.). Па вуліцы ішоў статак кароў, і машына запаволіла ход. Гамолка. «Давай, давай, яшчэ, яшчэ!» — гатоў быў крычаць Кірэй, каб толькі падахвоціць брата, каб толькі ён не запаволіў бег. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pobudzić

зак.

1. выклікаць; падахвоціць; заахвоціць; стымуляваць;

pobudzić do śmiechu — выклікаць смех;

2. пабудзіць; разбудзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)