Спец. Уласцівасць паруснага судна паварочвацца супраць ветру незалежна ад павароту руля. Увальнасць судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарні́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Рухомае злучэнне дзвюх частак механізма, якое дазваляе ім паварочвацца пад вуглом.
Лямпа на шарнірах.
Як на шарнірах хто-н. (неспакойна хуткі ў рухах; разм.).
|| прым.шарні́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паваро́чванне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. паварочваць — павярнуць (у 1, 4 знач.) і паварочвацца — павярнуцца (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарні́р, ‑а, м.
Рухомае злучэнне дэталей, канструкцый, якое дазваляе змацаваным часткам паварочвацца пад вуглом. Шаравыя шарніры. Устаноўка на шарнірах.
[Ням. Scharnier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Капашо́ніцца ’паварочвацца’ (паўдн.-усх., КЭС). Экспрэсіўнае ўтварэнне (з суфіксам ‑он‑) ад капашыцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тарна́да
(ісп. tornado, ад tornar = паварочвацца)
назва смерчаў (тромбаў2) у ЗША.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРМІЛЯ́РНАЯ СФЕ́РА (ад лац. armilla бранзалет, кольца),
старадаўні астранамічны інструмент для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяціл. Вядомы з 3 ст. да н.э., выкарыстоўваўся да канца 16 ст. Складаецца з некалькіх метал. кольцаў з дзяленнямі, якія маюць дыёптры і могуць паварочвацца вакол свайго цэнтр. пункта. З’яўляецца мадэллю нябеснай сферы з яе найважнейшымі пунктамі і кругамі: полюсамі і воссю свету, мерыдыянам, гарызонтам, нябесным экватарам і экліптыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВАДНЫ́ МОСТ,
мост з рухомай (развадной) пралётнай пабудовай для праходжання суднаў значнай вышыні.
Адрозніваюць паваротныя (пралётная пабудова моста можа паварочвацца вакол верт. восі), верт.-пад’ёмныя і раскрывальныя (адна- і двухкрылыя), у т. л. каромыславыя і адкатныя. Р.м. абсталёўваюць мех. ці гідраўл. механізмамі перамяшчэння пралётнай пабудовы, светлавой і гукавой сігналізацыяй, блакіравальнымі прыстасаваннямі. Канструкцыю рухомай пралётнай пабудовы робяць са сталі, лёгкіх сплаваў.
Развадны мост: 1 — двухкрылы паваротны ў адкрытым становішчы; 2 — вертыкальна-пад’ёмны ў паднятым стане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫДЫЯ́ННЫ КРУГ,
астранамічная прылада для вызначэння экватарыяльных каардынат нябесных свяціл (гл.Нябесныя каардынаты). Мае падзорную трубу, што можа паварочвацца ў плоскасці мерыдыяна вакол гарыз. восі, на якую насаджаны кругі са шкаламі для вымярэнняў вуглоў. Пры навядзенні трубы на зорку, якая кульмініруе, па паказаннях кругоў вызначаюць зенітную адлегласць свяціла і вылічваюць схіленне. М.к. выкарыстоўваецца таксама для рэгістрацыі момантаў праходжання нябесных свяціл праз мерыдыян.
Схема мерыдыяннага круга: AB — падзорная труба; вось вярчэння WE размешчана гарызантальна па лініі Усход-Захад; CD — круг з дзяленнямі; M — мікраметр для адліку дзяленняў.