ЦЯРО́ХІН Станіслаў Фёдаравіч (н. 4.10.1929, г. Яраслаўль, Расія),

бел. этнограф, гісторык. Скончыў БДУ (1965). З 1957 працаваў у мед. установе на Брэстчыне, у друку, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1971 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Сааўтар кніг «Бортніцтва на Беларусі» (1980) і «Занятак спрадвеку высакародны» (1987, абедзве з У.​Гурковым). Аўтар раздзелаў у калект. зб-ках і манаграфіях «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (абедзве 1979), «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» і «Палессе: Матэрыяльная культура» (абодва 1988).

Тв.:

Охота в Белоруссии. Мн., 1986;

Мядовы бунт. Мн., 1987;

У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі. Мн., 1988;

Славутыя адвагай на вайне. Мн., 1991;

Перунова цяпельца. Мн., 1993;

Многія прыйдуць пад імем маім. Мн., 1995.

т. 17, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неуда́чный няўда́чны; (неумелый, плохой) няўда́лы;

неуда́чная охо́та няўда́чнае палява́нне;

неуда́чное выраже́ние няўда́лы вы́раз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здабы́члівы разг., в разн. знач. добы́чливый;

з. рыба́к — добы́чливый рыба́к;

~вае палява́нне — добы́чливая охо́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ахо́та ’ахвота, жаданне’ (Цыхун, Бел. фраз., 101), ’ахвота’, ’паляванне’ (Бяльк., Юрч., Ян, КСТ), ахочы ’ахвочы’ (КТС), ст.-бел. охотный, ѡхочи, укр. охота ’ахвота, весялосць’, охочий ’ахвотны, згодны’, рус. охота ’ахвота; паляванне’, охотный, охочий ’ахвочы’, польск. ochota ’ахвота; радасць, весялосць’, ochoczy ’ахвотны, вясёлы’ (з усходнеславянскіх моў, Грабец, Elementy, 102), славац. ochota, чэш. ochota. Звычайна звязваюць з *xotěti ’хацець’, параўн. Бернекер, 399; Фасмер, 3, 176 (з літар.); нельга адрываць ад ахвота ’жаданне’, фармальныя разыходжанні з якім тлумачацца фанетычна (гл. Ільінскі, AfslPh, 29, 168 і наст., параўн. таксама паралельныя палескія формы хвотно//хотно ’весела’, хвойка//хойка ’хвошч’, хвіст//хіст ’тычка’ (КСТ); Якабсон, Word, 2, 615 (рус. охвота < охота), або ўплывам іншых слоў, параўн. Карскі, 1, 339 (хватаць). Значэнне ’паляванне’, відаць, пад уплывам рус. охота, табуістычнага ўтварэння ад хотеть, гл. Зяленін, Табу, 1, 125 і наст.; Трубачоў, Дополн., 3, 176; іншы прынцып намінацыі ў беларускіх (часткова рускіх) назвах: паляванне ад поле, палешня (Касп.) ад лес, арэал распаўсюджання якіх Непакупны (Baltistica, III (1), 1967, 79) акрэслівае як прымыкаючы да балтыйскай і фінскай тэрыторый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няво́ля ж. нево́ля; (порабощающая сила — ещё) и́го ср.;

◊ ахво́та горш няво́лі — посл. охо́та пу́ще нево́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́лка 1 ‘жалезная трубка ў коле, у якую ўстаўляецца вось’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да тул 2, гл. утулка. Параўн. таксама тулейкі (гл.).

Ту́лка 2 ‘паляўнічая стрэльба’ (Мат. Гом.; Цярохін, Охота). Ад назвы горада Тула (месца вырабу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трок ‘уюк’ (Ласт.), тро́кі ‘металічныя кольцы для прывязвання ўпаляванай дзічыны’ (Цярохін, Охота), трочыць ‘уючыць’ (Ласт.), ст.-бел. трокъ, торкъ ‘раменьчык каля задняй лукі сядла для прывязвання чаго-небудзь’ (ГСБМ). Запазычана з польск. trok ‘тс’, гл. тарак, тарокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сакалі́ны в разн. знач. соколи́ный;

~нае палява́нне — соколи́ная охо́та;

с. палёт — соколи́ный полёт;

с. по́зірк — соколи́ный взгляд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ястрабі́ны в разн. знач. ястреби́ный;

~нае гняздо́ — ястреби́ное гнездо́;

~нае палява́нне — ястреби́ная охо́та;

~ныя во́чы — ястреби́ные глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Matura, dum libido manet

Спяшайся, пакуль ахвота не прайшла.

Спеши, пока охота не прошла.

Гл.: Dum ferrum...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)