nizać

незак. нізаць; лыгаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак., каго-што.

1. Нанізаць усё, многае.

2. і без дап. Нізаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перени́зывать несов.

1. (всё, многое) ніза́ць, перані́зваць, лыга́ць, пералы́гваць;

2. (заново) перані́зваць, пералы́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нізну́ць ’парнуць вострым прадметам; раптоўна зашыцца’ (ТС), ’ударыць’ (Ян.). Гл. нізаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снуз ‘чарада, шэраг’: цілый снуз кныгув (кам., Жыв. НС). Звязана з нізаць, нізка (гл.) або сноза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіга́ла ‘вялікая вязка рыбы’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да сігаць (гл.) па тыпу нізала < нізаць, што, відаць, перадае перыядычнасць рухаў, параўн. сцябаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ніза́цца, ніжацца; незак.

1. Набірацца, насаджвацца падрад на нітку, дрот і пад.

2. перан. Лёгка і свабодна падбірацца, спалучацца (пра думкі, словы і пад.). Машына скакала, гойдалася на калдобінах так, што часам у вачах цямнела, але думкі ўсё нізаліся адна на другую, адна святлей другой. Новікаў.

3. Зал. да нізаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прано́зава́ты ’пранізлівы’ (ТСБМ), ’пранырлівы’ (Некр., Ян.), проно́злівы. проно́зны ’тс’ (ТС). Рус. проноза ’праныра’, укр. проноза ’тс’, пронозуватий ’пранырлівы’. Дэрыват ад *пранозіць, параўн. ст.-рус. пронозити ’пранізаць’. Роднаснае заноза, нізаць (гл.), параўн. Фасмер, 3, 375.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суно́за ’штыр, спіца, засаўка’ (ТС), ’вертыкальная планка ў ярме, якая раз’ядноўвае валоў’ (Маслен.; лун., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), суно́га ’тс’ (ТС). Ад су- і ‑ноз‑ (гл. нізаць), як і ў сноза, заноза (гл.). У сунога, відаць, памылковае ўзнаўленне “этымалагічнага” г.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нож ’нож, рэжучая прылада’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ну͡ож ’тс’ (Бес.), ныж ’тс’ (Сл. ПЗБ), ніж ’тс’ (Дразд.), niż ’сашнік плуга’ (Тарн.), укр. ніж, рус. нож, польск. nóż, чэш. nůž, славац. nôž, в.-луж. nóž, н.-луж. nož, славен. nòž, серб.-харв. но̑ж, макед., балг. нож. Прасл. *nožь, звязана з зано́за, ніза́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)