Не́весь (нёвісь) ’невядома, немаведама’: невісь што дзеаыць (Яўс.), невець ’тс’ : невець колько (Сл. ПЗБ), нівісь ’тс’ (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), з *невѣсть, гл. ведаць. Сюды ж нёвешчына ’нешта незвычайнае, рэдкае, экзотыка’ (ТС), якому фармальна і этымалагічна адпавядае серб.-харв. невештина ’няўмельства, няўдаласць’ (ад нёвешт ’няўмелы, нялоўкі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неиску́сность ж.

1. (неумелость) няўме́льства, -ва ср.; дрэ́ннае майстэ́рства;

2. (плохое мастерство) сла́бая маста́цкасць, дрэ́ннае майстэ́рства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліня́ць, ‑яе; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе. // перан. Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. з інф., чым, чаму і без дап. Набыць навык, спрыт у якой‑н. справе; навучыцца рабіць што‑н. Палонны найбольш трапляў гаварыць па-польску, але за год налаўчыўся ўжо крыху і па-тутэйшаму. Чорны. З дзіцячых гадоў яшчэ Павел палюбіў лыжы.. А калі пасталеў, ён так налаўчыўся хадзіць на іх, што рэдка хто мог яго абагнаць. Шахавец. [Язэп] не налаўчыўся яшчэ працаваць адной рукой, таму нават адзяваўся марудна, злаваў на сваё няўмельства. Асіпенка.

2. без дап. Разм. Злаўчыцца, прылаўчыцца. Турок упёрся ў зямлю, налаўчыўся і ўсім целам рынуўся на немца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худы́ ​1, ‑ая, ‑ое.

З тонкім, сухарлявым целам. — А худы які! — здзівіўся Іван, гледзячы на Міколу. — Чаго так выпетраў? Вобла, а не чалавек. Новікаў. Не захацелася крыўдзіць Чарнова, які, нібы зачараваны, не зводзіў вачэй з худога няўклюднага каня. Васілевіч. // Пра часткі цела. І з усяе шчырасці, колькі быць яе можа ў сына да маткі, цалаваць пачаў яе худыя, сухія рукі. Мурашка. У Леўкіна худы твар, запалыя шчокі, насцярожаныя вочы. Ці можа мне толькі здаецца? Дадзіёмаў.

худы́ ​2, ‑ая, ‑ое.

Разм.

1. Дрэнны. — Цяжка мне, старому мікалаеўскаму артылерысту, да шаблі прызвычаіцца... Ці то шабля худая, ці то рукі аслаблі... — скардзіўся.. [дзед] часам на сваё няўмельства Міколку. Лынькоў. Паўтары дзесяціны худой зямлі. Яе не большала, а сям’і прыбывала. Таўлай. Маці худое жыта жне і спяшаецца, каб не адстаць ад іншых жанчын, каб хутчэй скончыць сваю палоску. Каваль.

2. Дзіравы; стары. — Хто такі? — спытаў Мсціслаў. — Ваўкалака, — ашчэрыўшы зубы, сказаў Кандрат. — Давайце дукаты ў худую суму, давайце княгіню — з сабою вазьму. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)