няўме́льства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. няўме́льства
Р. няўме́льства
Д. няўме́льству
В. няўме́льства
Т. няўме́льствам
М. няўме́льстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўме́льства ср. неуме́ние; неуме́лость ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўме́льства, ‑а, н.

Адсутнасць умення рабіць што‑н., недахоп навыкаў у чым‑н. [Язэп] не налаўчыўся яшчэ працаваць адной рукой, таму нават адзяваўся марудна, злаваў на сваё няўмельства. Асіпенка. Колькі з дня няўмельства і навукі Сцен шурпатыя выгладзілі рукі, колькі засвяцілася муроў. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўме́ласць, ‑і, ж.

Тое, што і няўмельства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўме́нне, ‑я, н.

Тое, што і няўмельства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неуме́лость ж. няўме́ласць, -ці ж., няўме́льства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гульта́йства, ‑а, н.

Паводзіны гультая; бяздзейнасць, лянота. Гультайства і лянота — два сябры. З нар. Народ не церпіць пустаслоўя, няўмельства, гультайства. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nieumiejętność

ж. няўменне, няўмеласць, няўмельства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

неуме́ние ср. няўме́льства, -ва ср., няўме́нне, -ння ср., няўме́ласць, -ці ж.;

по неуме́нию па няўме́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

indolencja

ж.

1. няўмеласць, няўмельства, бездапаможнасць, недалужнасць;

2. абыякавасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)