кульга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хадзіць чыкільгаючы, нясмела ступаючы на карацейшую ці балючую нагу.

2. Быць кульгавым, мець карацейшую ці балючую нагу.

3. перан. Мець недахопы, быць у нездавальняючым стане (разм.).

У яго арфаграфія кульгае.

◊

Кульгаць на абедзве нагі (разм., неадабр.) — мець многа прабелаў (пра чые-н. веды, пра якую-н. справу, работу).

|| наз. кульга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жардзя́нік, ‑а, м.

Абл. Плот, зроблены з жардзін. Параска нясмела пералезла цераз жардзянік пад вішнямі, к гумну падышла. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скапцава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Па выгляду падобны на скапца. Скапцаваты чалавек нясмела падкраўся да вясёлай купкі чыноў, як той пабіты сабака. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бетанава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бетанаваць.

2. у знач. прым. Заліты, пакрыты бетонам. Таццяна нясмела ступіла на бетанаваную дарожку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́нцаў, ‑ава.

Разм. Які належыць сонцу. І плод у сонцавым падоле за агаро[д]жай спеліць сад. Колас. Першыя краскі нясмела цягнуцца насустрач сонцаву воку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адблі́скваць, ‑ае; незак.

Даваць водбліск; адсвечваць. Вочы адблісквалі зеленаватым бляскам. □ Дождж з раўчукоў паволі пераходзіў на кроплі, а маланкі адблісквалі ўжо далёка і нясмела. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бледнатва́ры, ‑ая, ‑ае.

1. З бледным тварам. Высокі і тонкі, як жэрдка, бледнатвары юнак нясмела падышоў да стала. Хведаровіч.

2. Назва чалавека белай расы (у індзейцаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛАГАЭ́Д (ад грэч. logaoidikos празаічна-вершаваны),

1) від ант. верша, у радках якога чаргаваліся ў строгай паслядоўнасці розныя паводле характару стопы.

2) Від сілаба-танічнага верша, у якім няма метрычнай аднароднасці, аднак існуе рытмічная аднароднасць вершаваных радкоў. У сучаснай сілаба-тоніцы вылучаюцца 3 разнавіднасці Л.: стопны, радковы і строфны. У стопным Л. на адным і тым жа месцы вершаваных радкоў (найперш у 3-складовых стопах) выпадаюць 1 ці 2 ненаціскныя склады (знешне ствараецца ўражанне, што верш напісаны рознымі стопамі). Ужываецца найчасцей у перакладах ант. твораў або ў імітацыях ант. памераў. У радковым Л. ў пэўнай паслядоўнасці чаргуюцца радкі розных метраў, напр., чаргаванне 3-стопнага амфібрахія з 2-стопным дактылем:

Спачатку яно шалясцела
Вельмі нясмела,
А потым лізнула аконца
Ціха, як сонца.
(Я.​Купала. «Безназоўнае»).

У вельмі рэдкім строфным Л. ў пэўнай паслядоўнасці чаргуюцца строфы, напісаныя розным метрам (напр., верш П.​Панчанкі «Пры святле маланак»). Лагаэдычныя радкі робяць сілаба-танічны верш рытмічна больш разнастайным, рухомым, што памагае больш поўна выявіць паэт. сэнс твора.

В.​П.​Рагойша.

т. 9, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

счырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чырвоным (у 1 знач.). Абышоўшы разоў з дзесяць каля кедраў, нехта з гасцей заўважыў паламаны кедр, на якім ігліца не тое каб зруд[з]ела, але счырванела нават. Дубоўка. Як даспела, счырванела Ягада-рабіна, — Увокал глянулі нясмела Мы з табой, дзяўчына. Купала. // Зрабіцца чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пачырванець. Дала руку яна [Ева] нясмела І счырванела: грымнуў смех. Гаўрусёў. Пабялелі Вусы, світка вазака, Толькі шчокі счырванелі Ад марозу ў мужыка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przebąkiwać

незак.

1. гаварыць (вымаўляць, адказваць) упаўголаса; мармытаць;

2. нясмела выказвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)