экватар нябесны

т. 18, кн. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕРЫДЫЯ́Н НЯБЕ́СНЫ,

вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт, надзір і полюсы свету. Падзяляе нябесную сферу на 2 часткі: усходнюю і заходнюю. Свяцілы, якія перасякаюць М.н., знаходзяцца ў найвышэйшым ці найніжэйшым становішчы.

т. 10, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кульміна́цыя, -і, ж.

1. Праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян (спец.).

2. Пункт найвышэйшага ўздыму, напружання ў развіцці чаго-н.

К. падзей.

|| прым. кульмінацы́йны, -ая, -ае.

К. момант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нябе́скінябесны; блакітны, падобны колерам да светла-блакітнага неба’ (Нас.), нябескі, нябесны ’уласцівы небу’ (Яруш.), нябескі, небескі ’блакітны’ (Грыг., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), ст.-бел. небеский (1518 г.) ’нябесны; блакітны’ укр. небеськийнябесны’, польск. niebieskiнябесны; блакітны’, чэш. nebeskyнябесны’, в.-луж. njebjeski ’тс’, н.-луж. njebjaski ’тс’, славен. nebeški, nebeskiнябесны, цудоўны’, серб.-харв. не̏бескинябесны’, балг. дыял. небески ’тс’. Відаць, самастойнае ўтварэнне ад нябёсы, гл. неба; значэнне ’блакітны’ — арэальная інавацыя з цэнтрам на польскай моўнай тэрыторыі (параўн. яшчэ ст.-чэш. nebesky ’блакітны’), паводле Брукнера (359), з XV ст., якая распаўсюдзілася і на Беларусі. У сувязі з гэтым наўрад ці мае падставы сцвярджэнне аб запазычанні ст.-бел. небеский са ст.-польск. niebieski (Булыка, Лекс. запазыч., 185), параўн. іншыя формы: небескы птах, нбскы црь (XVI ст., Карскі 2–3, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

turquoise [ˈtɜ:kwɔɪz] n. біруза́;

the turquoise of the heavens нябе́сны блакі́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кульміна́цыя, ‑і, ж.

1. Праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян.

2. Момант, перыяд найвышэйшага ўздыму, напружання ў развіцці чаго‑н. Кульмінацыя ў развіцці сюжэта.

[Ад лац. culmen, culminis — вяршыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эква́тор геогр., астр. эква́тар, -ра м.;

небе́сный эква́тор астр. нябе́сны эква́тар;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

celestial [səˈlestial] adj.

1. fml нябе́сны;

celestial bodies нябе́сныя це́лы

2. надзвыча́йны, чаро́ўны, цудо́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

earthly

[ˈɜ:rӨli]

adj.

зямны́ (не нябе́сны)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

эква́тар м., геогр., астр. эква́тор;

магні́тны э. — магни́тный эква́тор;

нябе́сны э. — небе́сный эква́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)