a policy of laissez-faire палі́тыка неўмяша́льніцтва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЯЦЬ ПРЫ́НЦЫПАЎ МІ́РНАГА СУІСНАВА́ННЯ, панча шыла (на мове хіндзі — пяць прынцыпаў),
прынцыпы міжнародных адносін: узаемная павага тэр. цэласнасці і суверэнітэту, ненапад, неўмяшанне ва ўнутр. справы адзін аднаго, роўнасць і ўзаемныя выгады, мірнае суіснаванне. Упершыню сфармуляваны ў прэамбуле інд.-кіт. пагаднення 1954, паводле якога Індыя прызнала суверэнітэт Кітая над Тыбетам. У далейшым атрымалі развіццё ў рашэннях Бандунгскай канферэнцыі 1955. Зрабілі ўплыў на ідэалогію Недалучэння руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЧЭ́БНАЯ Э́ТЫКА,
сукупнасць неабходных для захавання ўмацавання здароўя чалавека маральна-этычных фактараў, якімі кіруюцца работнікі аховы здароўя. Паводле клятвы Гіпакрата, адна з гал. якасцей у адносінах урача да хворага. Уключае ўзаемаадносіны ўрача і хворага, урачоў паміж сабой і з інш.мед. персаналам, становішча ўрача ў грамадстве і інш.; прадугледжвае захаванне ўрачэбнай тайны, гуманізм і маральна-этычныя праблемы трансплантацыі, неўмяшанне без згоды хворага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нейтралітэ́т
(ням. Neutralität, ад лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому)
1) неўмяшанне ў вайну паміж іншымі дзяржавамі, а ў мірны час адмаўленне ад удзелу ў ваенных блоках;
2) неўмяшанне ў якую-н. барацьбу, сварку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ФРЫТРЭ́ДЭРСТВА, фрытрэйдэрства (англ. free trade свабодны гандаль),
эканамічная плынь у Вялікабрытаніі і ў шэрагу інш. краін у 19 ст. Прадстаўнікі Ф. выступалі за свабоду гандлю і неўмяшанне дзяржавы ў гасп. жыццё. Ф. вядома таксама як Манчэстэрская школа, па назве горада, адкуль выйшлі буйнейшыя прадстаўнікі гэтай плыні — Р.Кобдэн і Дж.Брайт. Яны заснавалі ў 1833 Лігу барацьбы супраць хлебных законаў і вялі барацьбу з агр. пратэкцыянізмам, які выражаў інтарэсы зямельнай арыстакратыі. У эканам. тэорыі Ф. азначае паняцце свабоднага гандлю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
non-intervention[ˌnɒnɪntəˈvenʃn]n.неўмяша́нне (у справы іншых дзяржаў);
a non-intervention policy/a policy of non-intervention палі́тыка неўмяша́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЧЫКА́ГСКАЯ ШКО́ЛАў палітэканоміі,
кірунак у эканам. думцы 20 ст., прадстаўнікі якога стаяць на пазіцыях неалібералізму. Узнікла ў сярэдзіне 1960-х г. у Чыкагскім ун-це. Заснавальнік М.Фрыдмен, гал. прадстаўнікі — Т.К.Сайманс, Ф.Найт, Дж.Стыглер. Выступае за неўмяшанне дзяржавы ў эканоміку, зыходзячы з таго, што рыначны механізм сам забяспечвае яе функцыянаванне. Гал. інструментам уздзеяння на эканоміку лічаць рэгуляванне грашовай масы — манетарызм. Спады вытв-сці прадстаўнікі Ч.м. звязваюць з парушэннямі ў крэдытна-грашовай сферы, цыклічныя хістанні вытв-сці і беспрацоўе разглядаюць як натуральнае праяўленне самарэгулявання рынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛЮ́ЧНЫ АКТ НАРА́ДЫ ПА БЯСПЕЦЫ І СУПРАЦО́ЎНІЦТВЕ Ў ЕЎРО́ПЕ, Хельсінкскі акт. Падпісаны 1.8.1975 у Хельсінкі кіраўнікамі урадаў 33 еўрап. дзяржаў, а таксама ЗША і Канады. У ім зафіксаваны дамоўленасці, дасягнутыя на Нарадзе па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, у т. л. 10 прынцыпаў узаемаадносін паміж дзяржавамі ( т.зв. Кодэкс мірнага суіснавання): суверэнная роўнасць, павага правоў, уласцівых суверэнітэту; непрымяненне сілы ці пагрозы сілай; непарушнасць граніц; тэр. цэласнасць дзяржаў; мірнае ўрэгуляванне спрэчак; неўмяшанне ва ўнутр. справы; павага правоў чалавека і асн. свабод; раўнапраўе і права народаў самастойна вызначаць свой лёс; супрацоўніцтва паміж дзяржавамі; добрасумленнае выкананне абавязкаў па міжнар. праве.