неўмяша́нне, -я, н.

Адмаўленне ад умяшання ў што-н.

Палітыка неўмяшання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўмяша́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. неўмяша́нне
Р. неўмяша́ння
Д. неўмяша́нню
В. неўмяша́нне
Т. неўмяша́ннем
М. неўмяша́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неўмяша́нне ср. невмеша́тельство;

палі́тыка ~ння — поли́тика невмеша́тельства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Неўмяшанне (у міжнар. праве) 7/490

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

неўмяша́нне, ‑я, н.

Адмаўленне ад умяшання ў што‑н. Даволі палітыкі неўмяшання У п’янства і рознае ашуканства! Панчанка. // У міжнародных адносінах — адмаўленне ад умяшання ў справы іншых дзяржаў. Адносіны СССР з іншымі дзяржавамі будуюцца на аснове захавання прынцыпаў суверэннай роўнасці; узаемнага адмаўлення ад прымянення сілы або пагрозы сілай; непарушнасці граніц; тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў; мірнага ўрэгулявання спрэчак; неўмяшання ва ўнутраныя справы; павагі правоў чалавека і асноўных свабод; раўнапраўя і права народаў распараджацца сваім лёсам; супрацоўніцтва паміж дзяржавамі; добрасумленнага выканання абавязацельстваў, якія вынікаюць з агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права, з заключаных СССР міжнародных дагавораў. Канстытуцыя СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўмяша́нне н. паліт. Níchteinmischung f -;

палі́тыка неўмяша́ння Níchteinmischungspolitik f;

неўмяша́нне ва ўну́траныя спра́вы Níchteinmischung in ínnere Ángelegenheiten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

невмеша́тельство неўмяша́нне, -ння ср.;

поли́тика невмеша́тельства палі́тыка неўмяша́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбро́ены, -ая, -ае.

Які мае адносіны да барацьбы са зброяй у руках.

У. атрад.

Узброенае паўстанне.

Узброеныя сілы (армія, войскі). У. нейтралітэт (неўмяшанне ў вайну пры поўнай да яе гатоўнасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

non-interference [ˌnɒnɪntəˈfɪərens] n. неўмяша́нне (у справы іншых дзяржаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАНРО́ ДАКТРЫ́НА,

знешнепалітычная праграма ўрада ЗША, абвешчаная ў 1823 у пасланні прэзідэнта Дж.​Манро кангрэсу. Змяшчала 3 асн. палажэнні: неўмяшанне амер. дзяржаў ва ўнутр. справы Еўропы; неўмяшанне еўрап. дзяржаў ва ўнутр. справы Амерыкі; рашучасць перашкаджаць усякім спробам еўрап. дзяржаў пасягаць у якой-н. форме на незалежнасць амер. дзяржаў шляхам іх каланізацыі. М.д. была накіравана супраць экспансіі еўрап. дзяржаў на амер. кантыненце. У 1840-я г. М.д. і заклікі да кантынентальнай салідарнасці служылі прыкрыццем для далучэння да ЗША больш за палову тэр. Мексікі.

Літ.:

Болховитинов Н.Н. Доктрина Монро (происхождение и характер). М., 1959.

т. 10, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)